У Менскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 35‑гадовай Марыі Шакура.

Марыя — вядомая рэгбістка, яна была капітанам зборнай Беларусі. Была бронзавай прызёркай чэмпіяната Еўропы па пляжным рэгбі — 2017. Адначасова працавала на мэблевай вытворчасці.
У 2020‑м дзяўчыну кідалі за краты на 10 сутак, але пасля адчапіліся ад яе, піша «Наша Ніва».
Шакура судзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса). Спартоўцы прысудзілі «хатнюю хімію».
вясна






