BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сабаленка другі раз запар выйшла ў фінал Australian Open

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка другі раз запар выйшла ў фінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У першым паўфінальным матчы жаночага адзіночнага разраду дзейная пераможца Australian Open абыграла амерыканку Коры Гаўф – 7:6 (7:2), 6:4. Кітаянка Сінвэнь Жон стала другой фіналісткай. У паўфінальным паядынку кітаянка абыграла ў дзвюх партыях украінку Даяну Ястрэмскую – 6:4, 6:4.

© Фота : Прэс-служба Australian Open

Такім чынам, у суботу, 27 студзеня, у вырашальным паядынку жаночага адзіночнага разраду Сінвэнь Жон сустрэнецца з дзейнай чэмпіёнкай аўстралійскага першынства – беларускай Арынай Сабаленкай.

Протас разам з «Вашынгтонам» прайграў «Каларада»

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ “Вашынгтон” на выездзе саступіў “Каларада” — 2:6. Беларускі форвард гасцей Аляксей Протас правёў на пляцоўцы 13 хвілін 27 секунд, нанёс два кідкі і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці “0”.
Протас згуляў у гэтым сезоне 45 паядынкаў і набраў 18 (3+15) ачкоў.

Касціцын траўмаваўся ў матчы з «Нёманам»

Нападнік «Металурга» Сяргей Касціцын траўмаваўся ў матчы Betera-Экстралігі з «Нёманам» (4:3 АД). “Закрытае пашкоджанне медыяльнай звязкі левага каленнага сустава” – такі дыягназ быў унесены лекарам у пасляматчавы пратакол. Сяргей Касціцын правёў у гэтым сезоне 19 матчаў, у якіх набраў 13 (8+5) ачкоў пры паказчыку карыснасці “+6”.

“Тарпеда-БелАЗ” абыграла “Энергетык-БДУ” у кантрольным матчы

Беларускія футбольныя клубы працягваюць падрыхтоўку да новага сезона. У першым спарынгу сталічны “Энергетык-БДУ”, які пакінуў вышэйшую лігу, прайграў на сваім полі ўладальнікам бронзы футбалістам жодзінскага “Тарпеда-БелАЗа” з лікам 1:3.

Увечары ў магілёўскім футбольным манежы адбудуцца чарговыя паядынкі турніру Mogilev Cup – 2024. Першымі на поле выйдуць срэбраны прызёр нацыянальнага першынства гарадзенскі “Нёман” і футбалісты “Гомеля”.

Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі плэй-оф Кубка афрыканскіх нацый па футболе

У Кот-д’Івуары завяршыўся групавы этап Кубка афрыканскіх нацый па футболе. У турніры стартавалі 24 нацыянальныя зборныя, разбітыя на шэсць груп. З кожнага квартэта ў плэй-оф адабраліся па дзве наймацнейшыя каманды, яшчэ чатыры месцы ў накаўт-раўндзе атрымалі лепшыя зборныя, якія занялі трэція месцы. З групы А далей прайшлі Экватарыяльная Гвінея і Нігерыя, абедзве каманды набралі па 7 ачкоў, але гвінейцы размясціліся вышэй з прычыны лепшай розніцы мячоў. Пул B дэлегаваў у адну восьмую фіналу футбалістаў Каба-Вэрдэ, а таксама зборную Егіпта, якая ўсе тры сваіх матчы звяла да нічыі. Дзеючыя чэмпіёны Афрыкі з Сенегала выйшлі з першага месца з квартэта С, набраўшы максімальныя 9 ачкоў. Таксама ў плэй-оф ступіла каманда Камеруна, якая ў апошні момант вырвала праход далей у матчы з Гамбіяй. Стадыя адной восьмай фіналу на Кубку афрыканскіх нацый стартуе 27 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя