BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сабаленка другі раз запар згуляе ў фінале US Open

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка другі раз запар згуляе ў фінальным паядынку заключнага ў сезоне турніру серыі “Вялікага шлема” – адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Йорку. Сёння другая ракетка планеты паспрачаецца за чэмпіёнскі тытул з шостым нумарам сусветнага рэйтынгу амерыканкай Джэсікай Пегулай (пачатак гульні ў 23.00 па менскім часе). Сабаленка і Пегула сустракаліся паміж сабой сем разоў і ў пяці паядынках перамагала беларуска.
У амерыканскім дэрбі Тэйлар Фрыц адолеў Фрэнсіса Тыяфа 4:6, 7:5, 4:6, 6:4, 6:1 і прабіўся ў фінал «US Open». У фінале Фрыц заўтра будзе супернічаць з першай ракеткай свету італьянцам Янікам Сінэрам. Сустрэча пройдзе 8 верасня і пачнецца а 21-й гадзіне.

Зборная Францыі саступіла камандзе Італіі ў Лізе нацый

У рамках першага тура Лігі нацый зборная Францыі на хатняй арэне саступіла камандзе Італіі 1:3. На гол Баркаля адказалі Дымарка, Фратэзі і Распадоры. Бельгійцы з такім жа лікам абыгралі ізраільцян – дэ Бруйнэ адзначыўся дублем. Акрамя таго, Ісландыя перамагла Чарнагорыю – 2:0, каманда Косава была разгромлена Румыніяй – 0:3, яшчэ дзве гульні скончыліся ўнічыю Славенія – Аўстрыя – 1:1, і Уэльс – Турцыя – 0:0

Зборная Бразіліі адолела каманду Эквадора, і яшчэ два вынікі.

У рамках 7-га тура кваліфікацыі чэмпіянату свету-2026 зборная Бразіліі адолела каманду Эквадора 1:0. Адзіны гол забіл нападнік мадрыдскага «Рэала» Радрыга. Таксама ўнічыю згулялі Перу і Калумбія – 1:1, Уругвай і Парагвай – 0:0. Аргенціна ўзначальвае групу, набраўшы 18 ачкоў, у бразільцаў 10 і чацвёртае месца.

Чатыры матчы адкрыюць праграму новага сезона чэмпіянату Беларусі па хакеі

На лядовых пляцоўках краіны стартуе рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі сезона-2024/25. Удзел у новым сезоне чэмпіянату Беларусі прымуць 14 клубаў – на два больш, чым у папярэднім. Пасля непрацяглай адсутнасці ў экстралігу вярнуўся баранавіцкі “Авіятар”, таксама склад удзельнікаў папоўніў першы за тузін гадоў замежны калектыў – “Славуціч” са Смаленска. Фармат турніру зменаў не зведаў: у рэгулярцы кожная каманда правядзе па 52 гульні, пасля чаго шасцёрка найлепшых атрымае прамыя пуцёўкі ў чвэрцьфінал. Яшчэ два ўдзельнікі плэй-оф вызначацца па выніках кваліфікацыйнага раунда, куды пройдуць клубы, якія занялі месцы з 7-га па 10-е. Рэгулярны чэмпіянат працягнецца да 25 лютага 2025 года.

Беларускае Радыё Рацыя