BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сабаленка і Азаранка змогуць выступіць на алімпійскіх гульнях

Расейскім і беларускім тэнісістам дазволена прыняць удзел у Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Парыжы ў якасці нейтральных гульцоў не толькі ў адзіночным, але і ў парным разрадзе. Пакуль умовам алімпійскага адбору па рэйтынгу адпавядаюць толькі дзве беларускія тэнісісткі: Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. Тэарэтычныя шанцы на Парыж-2024 захоўвае і Аляксандра Сасновіч.

“Мяшкоў Брэст” у паўфінале СЕХА-Лігі пазмагаецца са СКА

Пасля заканчэння апошняга матчу плэй-оф паміж менскім СКА і “Зенітам” сталі вядомыя ўсе каманды, якія выступяць у “фінале чатырох” “Дывізіёна Усход” СЕХА-лігі. Гэта “Віктар”, “Мяшкоў Брэст”, “Чэхаўскія мядзведзі” і менскі СКА. Як паведамляе афіцыйны сайт турніру, у паўфіналах у Берасці згуляюць: Чэхаўскія мядзведзі – Віктар, Мяшкоў Брэст – СКА. Абодва паўфіналы пройдуць 31 траўня, фінал і матч за трэцяе месца запланаваны на 2 чэрвеня.

“Ліверпуль” разабраўся з пражскай “Спартай” ў Лізе Еўропы

Французскі “Марсэль” разграміў “Вільярэал” у першым матчы 1/8 фіналу Лігі Еўропы — 4:0. Дублем у пераможцаў вызначыўся габонскі форвард П’ер Абамеянг. Сустрэча ў адказ адбудзецца 14 сакавіка. “Мілан” упэўнена абыграў пражскую “Славію” – 4:2. “Рома” забіла чатыры мячы “Брайтану” і не прапусціла ніводнага 4:0.

Драздоў прызнаны найлепшым гульцом тыдня ў КХЛ

Нападнік «Салавата Юлаева» Іван Драздоў 4-ы раз у сезоне набраў 3 ачкі за матч, атрымаў 21% галасоў заўзятараў і стаў найлепшым гульцом дня КХЛ. «Трактар» у Чэлябінску саступіў уфімцам з лікам 2:3. Драздоў аформіў першы і трэці гол сваёй каманды і асіставаў падчас другога ўзяцця брамкі. “Салават Юлаеў” гуляе супраць “Трактара” ў першым раундзе плэй-оф КХЛ Усходу. Лік у серыі роўны – 2:2.

Канадскі абаронца “Дынама” Хэмілтан працягнуў кантракт з хакейным клубам

Канадскі абаронца хакейнага менскага “Дынама” Роб Хэмілтан падоўжыў кантракт з “зубрамі”. Новае пагадненне разлічана да 2026 года. Канадскі абаронца перайшоў у менскае “Дынама” у кастрычніку мінулага года ў выніку абмену з “Трактара”. У рэгулярным чэмпіянаце ў складзе “зуброў” Хэмілтан правёў 54 гульні, у якіх набраў 23 (4+19) ачкі. Паказчык карыснасці канадца па выніках сезона склаў “15”, што з’яўляецца найлепшым вынікам у камандзе. У плэй-оф на рахунку Роба тры паядынкі і 3 (0+3) выніковыя балы.

Гнедчык выйшла ў фінал этапу Кубка свету па сучасным пяцібор’і ў Каіры

У сталіцы Егіпта Каіры працягваецца першы этап розыгрышу Кубка свету па сучасным пяцібор’і 2024 года. У Каіры адбыліся паўфіналы жаночых індывідуальных спаборніцтваў, куды з кваліфікацыі 5 сакавіка прабіліся дзве беларускі – Марыя Гнедчык і Анастасія Пракапенка. Марыя не надта ўдала правяла фехтаванне, паказаўшы трэці з канца вынік сярод 18 удзельніц адборавай групы. У плаванні Гнедчык была ўжо 12-й, а ў лазер-ране стала найлепшай. У выніку беларуска набрала 1080 балаў і з чацвёртай пазіцыі прайшла ў фінал. Анастасія Пракапенка выступіла менш паспяхова – паказчык алімпійскай медалісткі Пекіна склаў 1011 балаў і прынёс ёй 17-ы радок.

Тайсан паб’ецца з Джэйкам Полам 21 ліпеня

Майк Тайсан паб’ецца з Джэйкам Полам па правілах бокса. Пра гэта аб’явіла прэс-служба MVP Promotions. Паядынак паміж Джэйкам Полам і Майкам Тайсанам адбудзецца ў ноч на 21 ліпеня ў Даласе на 80-тысячным стадыёне “Эй-ці-энд-ці”. Турнір пакажа платформа Netflix.

Беларускае Радыё Рацыя