Пасля перамогі ў 1/8 фіналу “тысячніка” ў Пекіне над прадстаўніцай ЗША Мэдысан Кіз (6:4, 6:3) беларуска Арына Сабаленка працягнула серыю выхадаў у чвэрцьфіналы турніраў ВТА. Цяперашні – ужо дзесяты запар для Арыны. За апошнія 15 гадоў толькі Ізе Свёнтэк ўдавалася выбудаваць вялікі ланцужок выхадаў у чвэрцьфінал. Паміж Дохай і Цынцынаці-2023 Свёнтэк дванаццаць разоў запар дабіралася да гэтай стадыі, інфармуе OptaAce.
Былы настаўнік зборнай Беларусі Уладзімір Крыкуноў расказаў, якую каманду з Беларусі можна дадаць у КХЛ.
Былы галоўны трэнер менскага “Дынама” і зборнай Беларусі Уладзімір Крыкуноў расказаў, якую каманду з Беларусі можна дадаць у Кантынентальную хакейную лігу.
«У КХЛ не хапае яшчэ адной каманды. Лепш бы ўдзельнічалі 24 клубы. Прынцыпова няма розніцы – з Расеі ці Беларусі. Ёсць гатовыя каманды, хто можа ўвайсці. Каго з Беларусі было б цікава бачыць? Мусіць, менскае «Юнацтва». Бо зручна дабірацца. У Гародні ёсць аэрадром таксама. Але самае зручнае – каманда з Менска. Яшчэ адно дэрбі было б у КХЛ. Яно было б жорсткім», – сказаў Крыкуноў Legalbet.by
Нагадаю, што ў КХЛ у сезоне-2024/2025 бяруць удзел 23 клубы. Ад Беларусі выступае адна каманда – менскае “Дынама”.
Левандоўскі забіў 35 клубам у ЛЧ, больш толькі ў Месі і Раналду
Форвард «Барселоны» Роберт Левандоўскі вызначыўся дублем у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Янг Бойз», які каталонцы выйгралі 5:0. 36-гадовы паляк на 8-й хвіліне адкрыў лік сустрэчы, а на 51-й зрабіў яго 4:0. «Янг Бойз» – 35-ы клуб, якому нападнік забіў у Лізе чэмпіёнаў. Па гэтым паказчыку ён абышоў Карыма Бензема. Большай колькасці каманд у турніры забілі толькі Крышцiяну Раналду (38) і Ліянэль Месі (40). Таксама Левандоўскі стаў другім футбалістам у гісторыі, які забіў 10 і больш мячоў у Лізе чэмпіёнаў у складзе 3 розных клубаў. 17 галоў паляк запісаў на свой рахунак гуляючы за дортмундскі клуб, а яшчэ 69 – у складзе «Баварыі».
Першым гульцом, якому скарылася гэтае дасягненне, быў Крышцiяну Раналду, які выступае за «Аль-Наср». Партугалец забіў у Лізе чэмпіёнаў УЕФА 21 гол у складзе «Манчэстэр Юнайтэд», 14 галоў за «Ювентус» і 105 мячоў за мадрыдскі «Рэал».
Анры – найлепшы гулец «Арсенала» ў XXI стагоддзі па версіі Goal
Партал Goal абнародаваў рэйтынг 25 найлепшых футбалістаў «Арсенала» ў XXI стагоддзі. Найлепшым гульцом «кананіраў» названы французскі форвард Цьеры Анры, які гуляў за лонданскі клуб з 1999-га па 2007 год, а таксама ў сезоне 2011/12. Агулам Анры правёў 377 матчаў у складзе «Арсенала», забіў 228 мячоў і аддаў 98 асістаў. Двойчы Анры стаў чэмпіёнам Англіі разам з «кананірамі».
У першую тройку рэйтынгу таксама патрапілі Дэніс Бэргкамп і Патрык Віейра, якія таксама гулялі за каманду ў чэмпіёнскіх сезонах.
Самы высокі сярод дзейных гульцоў «Арсенала» ў гэтым спісе паўабаронца Марцін Эдэгар – 16-ы. А вось былы абаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, які за “Арсенал”згуляў 130 матчаў, забіў 10 галоў і аддаў 20 галявых, ў гэты пачэсны спіс не трапіў.
Беларускае Радыё Рацыя