BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сабаленка прайграла Рыбакінай на выніковым турніры WTA

На выніковым турніры WTA у Эр-Рыядзе беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла Алене Рыбакінай з Казахстана — 4:6, 6:3, 1:6. Гульня працягвалася 1 гадзіну 41 хвіліну. Тым не менш беларуска выйшла ў паўфінал гэтага турніру. Нагадаю, незалежна ад вынікаў турніру гэты сезон Сабаленка завершыць у статусе першай ракеткі свету.

“Барселона” дзякуючы дублю Левандоўскага разграміла «Црвену Звезду»

“Барселона” на выездзе разграміла сербскую “Црвену Звезду” ў матчы 4-га тура агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў — 5:2. Дублем у каталонцаў вызначыўся польскі форвард Роберт Левандоўскі. Данецкі “Шахцёр” святкаваў першую перамогу ў новым розыгрышы і падняўся са дна табліцы. “Шахцёр” на нейтральным полі ў Гельзенкірхене перамог “Янг Бойз” са Швейцарыі – 2:1 дзякуючы галам Зубкова і Судакова. Французскі “ПСЖ” саступіў мадрыдскаму “Атлетыка”. На 93-й хвіліне Паба Карэа прынёс мадрыдцам перамогу 2:1. Міланскі “Інтэр” перамог лонданскі “Арсенал” – 1:0. Адзіны мяч з пенальці на 48-й хвіліне забіў турэцкі паўабаронца Хакан Чалханаглу. Бельгійскі “Бруге” на хатняй арэне перамог англійскую “Астан Вілу” 1:0. З такім жа лікам «Баварыя» абыграла «Бенфіку». Адзіны гол забіў на 67-й хвіліне Джамал Мусіяла. У іншых матчах пражская «Спарта” саступіла „Брэсту» – 1:2, „Феенарорд” прайграў «Зальцбургу» – 1:3, а «Штутгарт” – «Аталанце» – 0:2.

Мадрыдскі “Рэал” блізкі да пагаднення з Хабі Алонса

Галоўны трэнер леверкузенскага “Байера” Хабі Алонса можа ў бліжэйшы час дасягнуць пагаднення аб кантракце з мадрыдскім “Рэалам”.

Пра гэта паведамляе выданне TEAMTalk. Паводле інфармацыі крыніцы, прэзідэнт каралеўскага клуба Фларэнціна Перэс вядзе перамовы з асяроддзем іспанскага трэнера, і цяпер Алонса найбольш блізкі да таго, каб адказаць згодай. Цяперашні галоўны трэнер «сметанковых» Карла Анчалоці можа быць звольнены з-за нездавальняючых вынікаў.

Протас зноў закінуў і дапамог «Вашынгтону» абыграць «Нэшвіл» 3:2

Аляксей у чарговым матчы Нацыянальнай хакейнай лігі правёў на лёдзе 11 хвілін 40 секунд, двойчы кінуў па браме і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+2». У 12 матчах у яго 12 (5+7) балаў.

На чэмпіянаце Беларусі па дзюдо разыграны 15 камплектаў медалёў

У сталічным Палацы спорту завяршыўся чэмпіянат Беларусі па дзюдо. Спаборніцтвы сабралі ў Менску 175 наймацнейшых дзюдаістаў з усёй краіны. Спартоўцы разыгралі медалі ў 14 вагавых катэгорыях (па сем у мужчын і жанчын), а таксама вызначылі наймацнейшых у камандным першынстве. Больш за ўсё індывідуальных залатых узнагарод – шэсць – заваявалі атлеты з Гарадзенскай вобласці. Чэмпіёнамі Беларусі сталі Мацей Валасевіч (да 66 кг), Вадзім Шока (да 73 кг), Максім Чарняк (да 81 кг), Ягор Кухарэнка (звыш 100 кг), Ксенія Даніловіч (да 57 кг) і Жанна Сідорык (да 70 кг). У змешаным камандным турніры поспех святкавалі прадстаўнікі Гарадзеншчыны, срэбранымі прызёрамі сталі дзюдаісты з Віцебскай вобласці, бронза – у спартоўцаў Гомельшчыны.

Беларускае Радыё Рацыя