Арына Сабаленка ўпэўнена выйшла ў фінал прэстыжнага турніру WTA-1000 у Індыян-Уэлсе, разграміўшы ў паўфінале амерыканку Мэдзісан Кіз — 6:0, 6:1. Беларуская тэнісістка правяла матч усяго за 50 хвілін, цалкам кантралюючы сітуацыю на корце. Раней Сабаленка не аддала ніводнага сэта на шляху да фіналу, перамогшы суперніц з ЗША, Італіі, Вялікабрытаніі і Расеі. У вырашальным паядынку яна сустрэнецца з расейкай Мірай Андрэевай, якую перамагала ў чатырох з пяці асабістых сустрэч.
“Нёман” пачаў сезон з упэўненай перамогі над “Маладзечна-2018”
Гарадзенскі “Нёман” ярка стартаваў у новым сезоне Betera-Вышэйшай лігі, разграміўшы “Маладзечна-2018” з лікам 3:0. Лік на 7-й хвіліне адкрыў Павел Савіцкі, дакладна рэалізаваўшы пенальці. У канцы матчу “Нёман” замацаваў перавагу дзякуючы ўдарам Юрыя Клачкова на 83-й хвіліне, з пенальці і Антона Сучкова на 90-й хвіліне.
Беларуская «маладзёўка» рыхтуецца да выпрабаванняў у Турцыі
Моладзевая зборная Беларусі па футболе выправіцца ў Турцыю для ўдзелу ў двух кантрольных матчах. Новы галоўны трэнер Віталь Паўлаў ужо вызначыў склад з 22 гульцоў, якія возьмуць удзел у трэніровачным зборы. Беларусы сустрэнуцца са зборнымі Паўночнай Македоніі (21 сакавіка) і Турцыі (25 сакавіка). У склад увайшлі найлепшыя маладыя футбалісты з розных клубаў Беларусі і замежжа. Трэнерскі штаб разлічвае, што спарынгі дапамогуць падрыхтавацца да афіцыйных сустрэч і адшліфаваць гульню каманды.
Коласаў зноў бліскучы: перамога ў АХЛ і званне зоркі матча
Беларускі брамнік Аляксей Коласаў дапамог «Ліхай Вэлі Фантомс» перамагчы «Уілкс-Бэры» з лікам 3:1 у матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ. Коласаў адбіў 27 з 28 кідкоў і быў прызнаны другой зоркай сустрэчы. У гэтым сезоне ён ужо згуляў 9 матчаў, у 4 перамог і зрабіў адну галявую перадачу. Яго каманда займае 5-е месца ў Атлантычным дывізіёне і мае добрыя шанцы на выхад у плэй-оф.
Бум на квіткі ў Вашынгтоне: фанаты рыхтуюцца да рэкорду Овечкіна
Квіткі на матчы «Вашынгтон Кэпіталз», дзе выступае беларускі форвард Аляксей Протас, імкліва даражэюць. Прычынай стала набліжэнне Аляксандра Авечкіна да рэкорду Уэйна Грэцкі па колькасці закінутых шайбаў у НХЛ. Па дадзеных TickPick, самыя танныя квіткі на красавіцкія гульні ўжо каштуюць каля $500, але могуць дасягнуць $1000, калі Авечкін будзе мець шанец пабіць рэкорд на хатняй арэне. Асабліва высокі попыт чакаецца на матч 3 красавіка супраць «Караліны».
Норыс на поуле ў Аўстраліі, Хэмілтан — за межамі топ-5
Ланда Норыс на «Макларэне» перамог у кваліфікацыі Гран-пры Аўстраліі, заняўшы першы шэраг разам з напарнікам Оскарам Піастры. Чэмпіён свету Макс Ферстапен стартаваць будзе трэцім, а Льюіс Хэмілтан на дэбюце за «Ферары» апынуўся толькі на восьмым месцы, саступіўшы нават напарніку Шарлю Леклеру. Гонка стартуе заўтра ў 7:00 паводле беларускага часу.
Беларускае Радыё Рацыя