BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сабаленка ў паўфінале Australian Open

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У чвэрцьфінале яна абыграла Анастасію Паўлючэнкаву з Расіі ў трох сэтах 6:2, 2:6, 6:3. Наступнай суперніцай Сабаленкі стане іспанка Паўла Бадоса.

Сын вяртаецца да бацькі: Даніла Слесарчук у «Смаргоні»

23-гадовы нападнік Даніла Слесарчук, сын галоўнага трэнера «Смаргоні», стаў гульцом гэтага клуба. Мінулы сезон форвард правёў у арэндзе ў «Лідзе», дзе забіў тры мячы і аддаў адну галявую перадачу. Паводле інфармацыі «Беларускага минора», яго вяртанне можа ўмацаваць атакуючы патэнцыял «Смаргоні».

Берасцейскае «Дынама» вяртае Васільева

Уладзіслаў Васільеў, былы паўабаронца «Дынама-Брэст», вярнуўся ў клуб і падпісаў кантракт да канца сезона. Гулец, які раней станавіўся чэмпіёнам Беларусі і Казахстана, гатовы зноў умацоўваць склад берасцейскага клуба.

«Чэлсі» ў зоне Лігі чэмпіёнаў

«Чэлсі» перамог «Вулверхэмптан» з лікам 3:1 у матчы 22-га тура чэмпіяната Англіі. Гэта дазволіла «арыстакратам» падняцца на 4-е месца ў табліцы, апярэдзіўшы «Манчэстэр Сіці» і «Ньюкасл».

Ліга чэмпіёнаў: Фаварыты на полі

Сёння ў Лізе чэмпіёнаў пройдуць матчы перадапошняга тура. «Ліверпуль» і «Барселона» ўжо гарантавалі сабе месцы ў плэй-оф, але барацьба працягваецца. Сёння каталонцы згуляюць у гасцях з партугальскай “Бенфікай”, а “Ліверпуль” прыме французскі “Ліль”.  Адна з галоўных інтрыг дня — ці зможа «Манака» абыграць «Астан Вілу» і ўзняцца ў табліцы. Найлепшым бамбардзірам турніру пакуль застаецца Роберт Левандоўскі з «Барселоны», які забіў 7 галоў.

Чэмпіянат свету па гандболе: Вядомыя ўдзельнікі асноўнага этапу

На мужчынскім чэмпіянаце свету па гандболе ў Даніі, Нарвегіі і Харватыі апошнімі ўдзельнікамі асноўнага этапу сталі Чылі і Кабо-Вердэ. У другі раунд выйшлі таксама такія гранды, як Данія, Францыя, Швецыя і Егіпет. Матчы асноўнага этапу завершацца 26 студзеня, пасля чаго па дзве найлепшыя каманды з кожнай групы будуць змагацца ў плей-оф. У фінале папярэдняга турніру Данія перамагла Францыю.

Беларускае Радыё Рацыя