BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сабаленка ўслед за Азаранкай выйшла ў паўфінал турніру WTA у Брысбене

Другая ракетка свету Арына Сабаленка выйшла ў паўфінальную стадыю турніру катэгорыі WTA-500 у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам 1 мільён 700 тысяч даляраў. У заключным чвэрцьфінале Сабаленка абыграла ў дзвюх партыях 18-ы нумар сусветнага рэйтынгу расейскую тэнісістку Дар’ю Касаткіну – 6:1, 6:4. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 25 хвілін. У паядынку за выхад у фінал Сабаленка будзе супернічаць з яшчэ адной беларускай тэнісісткай – Вікторыяй Азаранка, якая ў сваім чвэрцьфінальным матчы перамагла прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенку – 6:3, 3:6, 7:5.

Мужчынская гандбольная зборная Беларусі абыграла Іран

У стартавым матчы міжнароднага турніру ў Маскве мужчынская зборная Беларусі адолела каманду Ірана. Лік сустрэчы 29:28 У спаборніцтвах таксама бяруць удзел зборныя Расеі і Расеі-2. Заўтра беларусы згуляюць з другім складам зборнай Расеі.

Бразевіч будзе прызначаны галоўным трэнерам брэсцкага «Дынама»

Як паведамляе Telegram-канал «Вуха», Аляксандр Бразевіч будзе прызначаны галоўным трэнерам берасцейскага «Дынама». Сезон-2023 Бразевіч правёў у першай лізе ў якасці галоўнага трэнера дзяржынскага «Арсенала». Пад яго кіраўніцтвам клуб выйграў турнір і кваліфікаваўся ў вышэйшую лігу.

Дукса прызнаны найлепшым гульцом «Смаргоні»

Паўабаронца «Смаргоні» Мацвей Дукса прызнаны найлепшым гульцом сезона-2023. Па выніках апытання сярод заўзятараў хаўбек набраў 67 працэнтаў галасоў. «На другім месцы размясціўся Павел Ахрэмчук. За галкіпера прагаласавалі 12 працэнтаў. Трэцім стаў Нурадын Ідрыс з пяццю працэнтамі. Дукса правёў за «Смаргонь» 28 матчаў чэмпіянату Беларусі-2023, забіў 8 мячоў і аддаў 8 галявых перадач, зазначае прэс-служба клуба.

“Барселона” вырвала перамогу ў «Рэала»

“Барселона” на выездзе абыграла “Лас-Пальмас” у матчы 19-га тура чэмпіянату Іспаніі — 2:1. Пераможны мяч Ілкай Гюндаган забіў на 93-й хвіліне з пенальці. “Сіне-гранатавыя” з 41 ачком ідуць трэцімі ў табліцы, адстаючы ад лідзіруючых мадрыдскага “Рэала” і “Жыроны” на сем балаў. “Лас-Пальмас” на дзясятай пазіцыі з 25 ачкамі.

Шакіл О’Ніл стане першым гульцом у гісторыі, гульнявы нумар якога выведуць з абарачэння «Арланда»

Баскетбольны клуб «Арланда» выведзе з абарачэння 32-і гульнявы нумар цэнтравога Шакіла О’Ніла. Шакіл стане першым гульцом у гісторыі «Арланда», чый нумар выведуць з абарачэння. Таксама «Мэджык» стане трэцім клубам НБА, які выведзе  з абарачэння нумар О“Ніла. У красавіку 2013 года «Лэйкерз» вывелі з абарачэння яго 34-ы нумар. У снежні 2016-га «Маямі» вывеў 32-і нумар Шакіла. О’Ніл быў абраны «Арланда» пад першым нумарам драфта 1992 года. Ён правёў за каманду першыя чатыры сезоны кар“еры, пасля чаго перайшоў у «Лэйкерз». У складзе «Мэджык» Шакіл чатыры разы ўдзельнічаў у Матчы ўсіх зорак. Таксама О’Ніл дапамог камандзе выйсці ў яе першую ў гісторыі фінальную серыю НБА ў 1995 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя