Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае першую пазіцыю ў рэйтынгу WTA, перамагла Юлію Пуцінцаву з Казахстана ў матчы трэцяга раунда турніру WTA-500 у Брысбене — 7:6 (7:2), 6:4. У чвэрцьфінале Сабаленка сустрэнецца з чэшкай Марыяй Баўзкавай. Турнір з’яўляецца падрыхтоўкай да Australian Open, дзе Сабаленка і Азаранка раней ужо па два разы станавіліся чэмпіёнкамі.

Бахар застаецца ў менскім “Дынама”
Нападнік менскага “Дынама” Іван Бахар падоўжыў кантракт з клубам. У мінулым сезоне ён правёў 5 матчаў у чэмпіянаце і 7 гульняў у еўракубках. Клуб плануе працягваць супрацоўніцтва з адным з ключавых гульцоў у нападзе.
БАТЭ развітаўся з пяццю гульцамі
Барысаўскі БАТЭ пакінулі абаронцы Ян Афі, Шэрыф Жымо, Руслан Хадаркевіч, а таксама нападнікі Аралхан Аміртаеў і Тэмур Джыкія. Аміртаеў стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў мінулым сезоне, забіўшы 6 галоў, а Жымо быў прызнаны найлепшым гульцом года па выніках галасавання заўзятараў.
“Арсенал” можа падпісаць Рэшфарда
Лонданскі “Арсенал” разглядае магчымасць трансферу Маркуса Рэшфарда з “Манчэсцер Юнайтэд”. Аднак для здзелкі неабходна выкананне двух умоў: вяртанне Рахіма Стэрлінга ў “Чэлсі” і зніжэнне кошту трансферу да 30 мільёнаў еўра. Рэшфард правёў 24 матчы ў гэтым сезоне, забіўшы 7 галоў і зрабіўшы 3 асісты.
Нікола Ёкіч усталяваў гістарычны рэкорд у НБА
Лідар “Дэнвера” Нікола Ёкіч стаў першым баскетбалістам у гісторыі НБА, які набраў 20 ачкоў, 15 падбораў і 15 перадач менш чым за 30 хвілін на пляцоўцы. У матчы супраць “Атланты” ён за 29 хвілін набраў 23 ачкі, 17 падбораў і 15 асістаў.
Беларускае Радыё Рацыя