BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-1000 у Цынцынаці

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам 3 мільёны 200 тысяч даляраў. У паядынку трэцяга раунда трэцяя ракетка планеты перамагла ўкраінскую тэнісістку 30-ы нумар сусветнага рэйтынгу Эліну Світоліну – 7:5, 6:2. У чвэрцьфінале суперніцай беларускі будзе 17-я ракетка планеты расейка Людміла Самсонава.

“Металург” абыграў “Славуціч” у апошнім матчы групавога этапа Кубка Салея

У Смаленску адбыўся заключны матч групавога этапа другога па значнасці турніру ў беларускім хакеі – Кубка Руслана Салея. У пятніцу дэбютант экстралігі “Славуціч” прымаў чэмпіёна Беларусі “Металург” – раней абедзве каманды страцілі шанцы на выхад у “фінал чатырох” турніру. Пасля другога перыяду жлабінчане “гарэлі” з лікам 1:3, адзіны гол за “ваўкоў” да таго моманту правёў Разат Ціміраў. У заключным перыядзе гасцям удалося выратавацца дзякуючы шайбам Дзяніса Паршына і Сяргея Бейзака. Сустрэча перайшла ў авертайм, за 30 секунд да канца якога Паршын рэалізаваў буліт і прынёс “Металургу” перамогу – 4:3. Жлабінчане з васьмю ачкамі занялі чацвёртую пазіцыю ў пуле “В”, “Славуціч” з пяццю баламі стаў шостым з сямі каманд.

Берасцейскае “Дынама” разграміла салігорскі “Шахцёр”

У рамках 18-га тура вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі берасцейскае “Дынама” выйграла ў салігорскага “Шахцёра” з лікам 3:0. Галамі вызначыліся Сяргей Кісляк, Дзяніс Кавалевіч і Стэйн Эсана. Такім чынам, берасцейцы з 32 ачкамі знаходзяцца на чацвёртым месцы вышэйшай лігі. “Шахцёр” з паказчыкам “-4” ачкі па-ранейшаму на апошнім месцы. Яшчэ ў адным матчы дня “Віцебск” на сваім полі згуляў унічыю з “Арсеналам” 0:0. “Віцебск” з 29 ачкамі займае 5-е месца ў турнірнай табліцы, “Арсенал” з 25 баламі ідзе на 7-й пазіцыі.

Футбалісткі “Дынама-БДУФК” і “Мінска” пяты раз згуляюць у фінале Кубка Беларусі

Футбалісткі сталічнага “Дынама-БДУФК” і “Мінска” пяты раз запар сустрэнуцца ў вырашальным паядынку розыгрышу Кубка Беларусі сярод жаночых каманд. Як і год таму фінальны матч пройдзе на полі ОСК “Брэсцкі”. Мінулы фінал атрымаўся на рэдкасць напружаным. Асноўны час завяршыўся ўнічыю 2:2, і толькі ў авертайме Арына Сітнікава прынесла перамогу дынамаўскай дружыне – 3:2. Падначаленыя Юрыя Малеева перамагалі і ў трох папярэдніх сезонах. Зусім нядаўна фаварыты сустракаліся ў паядынку нацыянальнага чэмпіянату і не выявілі пераможцу – нічыя 0:0.

«Манчэстэр Юнайтэд» працягнуў рэкордную серыю па колькасці перамог у першых турах АПЛ

Абыграўшы «Фулхэм» у матчы 1-га тура англійскай Прэм’ер-лігі з лікам 1:0, «Манчэстэр Юнайтэд» працягнуў сваю рэкордную серыю па колькасці перамог у самых першых гульнях АПЛ. Гэта серыя дасягнула паказчыка ў 22 сустрэчы. Аўтарам адзінага гола ў гульні з «Фулхэмам» стаў новы нападнік «Манчэстэр Юнайтэд» Джошуа Зіркзее, які вызначыўся на 87-й хвіліне.

Беларускае Радыё Рацыя