Пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі беларуска Арына Сабаленка засталася на другім месцы ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Фота: tennis365. Kevin Palmer
Зараз у актыве Сабаленкі 8905 ачкоў, а ў першай ракеткі планеты полькі Ігі Свёнтэк на 865 балаў больш. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая ў Мельбурне выбыла ў 1/8 фіналу, страціла 11 пазіцый, апусціўшыся з 22-га на 33-е месца (1471 ачко). Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 95-м радку сусветнага рэйтынгу (783).
Топ-10 рэйтынгу WTA:
1. Іга Свентэк (Польшча) — 9770 балаў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) — 8905;
3. Коры Гаўф (ЗША) — 7200;
4. Джэсіка Пегула (ЗША) — 5705;
5. Алена Рыбакіна (Казахстан) — 5688;
6. Унс Джабір (Туніс) — 4076;
7. Сіньвэнь Жонак (Кітай) — 3950;
8. Маркета Вондроўшава (Чэхія) — 3846;
9. Марыя Сакары (Грэцыя) — 3710;
10. Караліна Мухава (Чэхія) — 3520.
У мужчын новаспечаны трыумфатар аўстралійскага першынства італьянскі тэнісіст Янік Сінер па-ранейшаму знаходзіцца на чацвёртай пазіцыі, наперадзе Новак Джокавіч, Карлас Алькарас і Данііл Мядзведзеў. Лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 187-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.
Першая дзясятка рэйтынгу ATP:
1. Новак Джокавіч (Сербія) — 9855;
2. Карлас Алькарас (Іспанія) — 9255;
3. Данііл Мядзведзеў (Расея) — 8765;
4. Янік Сінер (Італія) — 8310;
5. Андрэй Рублёў (Расея) — 5050;
6. Аляксандр Звераў (Германія) — 5030;
7. Хольгер Рунэ (Нарвегія) — 3685;
8. Хуберт Гуркач (Польшча) — 3540;
9. Тэйлар Фрыц (ЗША) — 3195;
10. Стэфанас Цыцапас (Грэцыя) — 3025.






