BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сабаленка згуляе з Кіз у фінале Australian Open

Беларуская тэнісістка і першая ракетка свету Арына Сабаленка трэці раз запар выйшла ў фінал Australian Open.

Фота: © Getty Images / Robert Prange

У паўфінале яна ўпэўнена перамагла іспанку Паўлу Бадосу 6:4, 6:2. Суперніцай Сабаленкі ў фінале будзе амерыканка Мэдысан Кіз, якая сенсацыйна абыграла польку Ігу Свёнтэк 5:7, 6:1, 7:6 (10:8).

Лапаухаў перайшоў у сафійскі ЦСКА

Футбаліст года Беларусі мінулага года брамнік Фёдар Лапаухаў пакінуў менскае “Дынама” і стаў гульцом сафійскага ЦСКА. У мінулым сезоне ён заваяваў другое запар золата чэмпіянату Беларусі. У новым клубе Лапаўхаў спадзяецца працягнуць паспяховую кар’еру.

“Барселона” і “Ліверпуль” у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

“Барселона” і “Ліверпуль” пасля перадапошняга тура сталі першымі камандамі, якія забяспечылі ўдзел у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. У бамбардзірскай гонцы лідыруе Роберт Левандоўскі з 9 галамі. Заключны тур адбудзецца 29 студзеня, пасля якога стане вядома поўны склад плэй-оф.

“Манчэстэр Сіці” падпісаў другога бамбардзіра Бундэслігі

“Манчэстэр Сіці” афіцыйна абвясціў пра трансфер Амара Мармуша з “Айнтрахта”. Форвард, які забіў 15 галоў у 17 матчах, заключыў кантракт на 4,5 гады. Сума трансферу склала 75 мільёнаў еўра.

Чылійскі легіянер пакінуў “Сталіцу”

Чэмпіён Беларусі па міні-футболе “Сталіца” аб’явіў пра расставанне з Себасцьянам Фігера. Паведамляецца, што гульцу не ўдалося адаптавацца да беларускага чэмпіянату, і ён, верагодна, працягне кар’еру ў Расеі.

“Гродна-93-ГрДУ” аформіў разгромную перамогу

У мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па баскетболе “Гродна-93-ГрДУ” разграміў “Барысфен-М” з лікам 100:42. Гарадзенцы займаюць другое месца ў сваёй групе і працягваюць барацьбу за лідарства.

Коласаў пераведзены ў АХЛ

Беларускі галкіпер Алексей Коласаў працягне кар’еру ў камандзе “Ліхай Уэлі” ў АХЛ. Гульца перавялі ў фарм-клуб пасля яго апошняга матча ў НХЛ за “Філадэльфію”.

Беларускае Радыё Рацыя