BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Шахцёр” другі год запар выйграў рэгулярны чэмпіянат Беларусі па хакеі

“Шахцёр” другі год запар выйграў рэгулярны чэмпіянат Беларусі па хакеі. Пра гэта стала вядома пасля перамогі салігорцаў у авертайме над “Брэстам” — 3:2. У “Шахцёра” стала 86 ачкоў і застаецца правесці яшчэ адзін матч. У “Віцебска” 82 ачкі і дзве гульні ў запасе.

Матчы чвэрцьфіналу стартуюць у сакавіку. Ужо вядомыя дзве пары: “Юнацтва” і дзейны чэмпіён “Металург”, “Нёман” і “Гомель”. Супернікі “Шахцёра” і “Віцебска” стануць вядомыя пазней. За дзве пуцёўкі ў плэй-оф пазмагаюцца “Ліда”, “Брэст”, “Хімік” і “Лакаматыў”.

“Марсель” абыграў “Шахцёр” і выйшаў у 1/8 фіналу Лігі Еўропы

Прайшлі матчы плэй-оф Лігі Еўропы. У матчы ў адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы сустракаліся французскі “Марсэль” і ўкраінскі “Шахцёр”. Гульня праходзіла на стадыёне «Веладром» у Марсэлі. Матч завяршыўся з лікам 3:1 на карысць “Марсэля”. Агульны рахунак па суме дзвюх сустрэч 5:3, „Шахцёр” выбывае з турніру. У складзе «Марсэля» адзін з галоў забіў П’ер-Эмерык Абамеянг, які стаў лепшым бамбардзірам у гісторыі Лігі Еўропы – ён забіў 31 мяч у гэтым турніры. Матч «Рэна» і «Мілана скончыўся перамогай французскага клуба 3:2, але далей ідуць міланцы, якія выйгралі ў першым матчы 3:0. “Рома” абыграла “Феенаорд” у серыі пенальці. Матч завяршыўся з лікам 1:1, а ў серыі 11-метровых паспяховей былі гульцы «Ромы» – 4:2. У 1/8 фіналу таксама прайшлі
“Фрайбург”, “Карабах”, “Бенфіка”, «Спарта» і «Спортынг». Адразу ў 1/8 фіналу Лігі Еўропы па выніках групавога этапу выйшлі “Вест Хэм”, “Брайтан”, “Рэйнджэрс”, “Аталанта”, “Ліверпуль”, “Вільярэал”, “Славія” і “Баер”.

Каманда Італіі стала супернікам беларусаў у паўфінале ЧС па пляжным футболе

Каманда Італіі стала супернікам зборнай Беларусі ў паўфінале чэмпіянату свету па пляжным футболе, які праходзіць у Дубаі. У апошнім матчы чвэрцьфінальнай стадыі італьянцы саступалі камандзе Таіці 0:2, але ў выніку аздабылі валявую вікторыю з лікам 5:2.
Паўфінальныя баталіі пройдуць 24 лютага, а вырашальны паядынак за золата і матч за бронзавыя ўзнагароды 22-га планетарнага форуму адбудуцца ў сталіцы ААЭ 25 лютага.

Беларускі разграмілі футбалістак Албаніі ў спарынгу на Мальце

Беларускія футбалісткі паспяхова правялі першы матч новага сезона.
У гульні турніру The Visit Malta Women’s Trophy падапечныя Юрыя Малеева разграмілі каманду Албаніі з лікам 3:0. У першым тайме албанкі адправілі мяч у сваю браму, а пасля перапынку Ганна Піліпенка аформіла галявы дубль.Свой другі паядынак зборная Беларусі правядзе 25 лютага супраць футбалістак Мальты.

Футбалісты Беларусі і Расеі паспрачаюцца за Кубак развіцця ў Мінску

У Менску завяршыліся матчы папярэдняга этапа розыгрышу футбольнага Кубка развіцця. У заключным паядынку гульнявога дня юнацкая зборная Беларусі (U-17) перайграла расійскую каманду (U-16) з лікам 3:1 і заняла першае месца ў групе А. Другімі фінішавалі футбалісты Узбекістана, трэцяе месца ў расуйцаў, на чацвёртай пазіцыі азербайджан.
У суботу, 24 лютага, на полі мінскага Футбольнага манежа адбудуцца стыкавыя паядынкі за выніковыя месцы. За галоўны прыз паспрачаюцца 17-гадовыя футбалісты Беларусі і Расеі.

Сасновіч і Зігемунд прабіліся ў паўфінал турніру WTA у Дубаі

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і немка Лаура Зігемунд сталі паўфіналісткамі парнага разраду турніру WTA-1000 у Дубаі з прызавым фондам 3 мільёны 200 тысяч даляраў. У чвэрцьфінале беларуска-нямецкі тандэм адолеў у трохсэтавым матчы нарвежку Ульрыке Эйкеры і Фан-сянь У з Кітайскага Тайбэя – 3:6, 6:2, 10:4. У паўфінале Сасновіч і Зігемунд будуць супернічаць з аўстралійска-амерыканскім дуэтам Элен Перэс / Ніколь Мелічар-Марцінэс.

Беларускае Радыё Рацыя