BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Шахцёр” разграміў “Металург” у экстралізе

Паядынак салігорскага “Шахцёра” і жлобінскага “Металурга” завяршыў гульнявую праграму серады ў рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай экстралігі. Другая і сёмая каманды сезона ўжо сустракаліся 18 снежня, і тады мацней з лікам 3:0 былі гульцы “Шахцёра”. У стартавай трэці паўторнага паядынку супернікі абышліся без закінутых шайб, затое на другой хвіліне другога перыяду закінуў Міхаіл Шалагін, на трэцяй – Аляксей Сяргееў, на чацвёртай – Вячаслаў Андрушчанка, на пятай хвіліне Сяргееў аформіў дубль, а на шостай Дзяніс Яркін зрабіў лік на табло 5:0 на карысць “Шахцёра”. “Гарнякі” замацавалі поспех у заключнай трэці: лепшы бамбардзір экстралігі Шалагін закінуў другую для сябе шайбу, яшчэ адзін раз у брамку жлабінчан трапіў Мікіта Вярэніч 7:0. Лідар сезона “Віцебск” другі раз за тры дні. Cхіліць шалі ў свой бок “мядзведзям” удалося толькі ў фінальнай трэці дзякуючы галам Мікіты Ядроеца і Валянціна Дземчанкі, які аформіў у гэтым матчы дубль.

Паралельна ў Гародні на адзінасобнае трэцяе месца ў экстралізе зноў узлез “Нёман”, які паўторна абыграў “Лакаматыў” 3:2 дзякуючы шайбе абаронцы Міхаіла Хараманды.

Баскетбалісткі “Мінска” і “Гарызонта” выйшлі ў фінал жаночага Кубка Беларусі

У розыгрышы Кубка Беларусі па баскетболе сярод жаночых каманд вызначыліся ўдзельнікі вырашальнага паядынку. У першым паўфінале на пляцоўцы сталічнага РДУАР лідары нацыянальнага чэмпіянату баскетбалісткі “Мінска” не мелі праблем з “Гомельскімі рысямі”, святкаваўшы перамогу з розніцай у 40 ачкоў – 91:51.

У другім паўфінале цяперашні ўладальнік Кубка “Гарызонт” абыграў фіналіста мінулага розыгрышу, срэбранага прызёра нацыянальнага першынства гарадзенскую “Алімпію” з лікам 76:52.

Рамашчанка працягне трэніраваць «Ахмат»

Беларускі трэнер Міраслаў Рамашчанка застанецца ў «Ахмаце». Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар клуба Ахмед Айдаміраў. «Рамашчанка застаецца ў «Ахмаце». Мы верым у яго і ў каманду. Ніякіх шараханняў не будзе», – сказаў Айдаміраў. У бягучым сезоне РПЛ «Ахмат» займае 13-е месца з 16 каманд. З 17 ачкамі каманда знаходзіцца ў зоне траплення ў стыкавыя матчы.

Кобец пакінуў «Славію»

Малдаўскі футбаліст «Славіі» Андрэй Кобец пакінуў мазырскі клуб.

У шэрагах «Славіі» Кобец прабыў 2 сезоны, за якія ён згуляў у 64 матчах. З іх 57 матчаў у вышэйшай лізе і 7 у Кубку Беларусі. Футбаліст забіў 9 мячоў. У сезоне-2022 Кобец быў прызнаны лепшым нападнікам у складзе «Славіі».

“Інтэр” у дадатковы час прайграў “Балоньі” і вылецеў з Кубка Італіі.

У матчы 1/8 Кубка Італіі міланскі «Інтэр» прымаў «Балонью». Сустрэча прайшла ў Мілане на стадыёне “Джузэпэ Меацца” і скончылася перамогай гасцей з лікам 2:1. Асноўны час матча завяршыўся з лікам 0:0. У дадатковы час “Інтэр” выйшаў наперад на 92-й хвіліне. На 112-й хвіліне госці параўнялі лік, а праз чатыры хвіліны Дан Ндой забіў пераможны гол. Такім чынам, “Балонья” выйшла ў чвэрцьфінал Кубка Італіі, а “Інтэр” завяршыў удзел у турніры. У матчы 18-га тура іспанскай Прымеры каталонская “Барселона” з цяжкасцю перамагла аўтсайдэра “Альмерыю” — 3:2. «Барселона» упершыню за 3 месяцы тройчы забіла ў адным матчы і цяпер займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Іспаніі. Форвард «Баварыі» Хары Кейн вызначыўся голам у матчы 16-га тура Бундэслігі супраць «Вольфсбурга». 30-гадовы англічанін ударам з-за межаў штрафной на 43-й хвіліне падвоіў перавагу «мюнхенцаў», а сустрэча скончылася з лікам 2:1 на карысць «Баварыі».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wikimedia.org