BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Салаўёў абнавіў рэкорд па гульнявым часе ў матчы НХЛ

Беларускі абаронца «Калгары» Ілля Салаўёў пабіў уласны рэкорд па гульнявым часе ў матчы НХЛ.

прайграным матчы супраць «Лос-Анджэлеса» 1:4 хакеіст выступаў у другой пары абароны і ў выніку правёў на лёдзе 18 хвілін 56 секунд. Гэта яго асабісты рэкорд у наймацнейшай лізе свету. Усяго за кар’еру ў НХЛ у Салаўёва 8 гульняў, 2 (0+2) ачкі, карыснасць «- 4» і 4 хвіліны штрафу.

Беларус Касцючонак можа працягнуць працу ў «Амуры» (VORONKOFF)

Беларускі трэнер Віктар Касцючонак, які цяпер працуе ў «Юнацтве», можа працягнуць працу ў «Амуры», паведамляе тэлеграм-канал VORONKOFF. Раней Касцючонак ужо працаваў у «Амуры» з 1 ліпеня 2022 года да 30 красавіка 2023 года. У мінулым сезоне Касцючонак разам з «Юнацтвам» заняў трэцяе месца, а ў плэй-оф менская каманда прайграла «Металургу» (1-4 у серыі) ужо ў першым раўндзе плэй-оф Экстралігі.

Шымановіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру ITF у Сарагосе

Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі ITF-100 з прызавым фондам 100 тысяч даляраў. У першым раундзе беларуска абыграла французскую тэнісістку Амандзін Эс – 6:3, 6:3, а ў 1/8 фіналу таксама ў дзвюх партыях разграміла іспанку Гіёмар Марыстані – 6:0, 6:2. У паядынку за выхад у паўфінальную стадыю суперніцай Ірыны Шымановіч будзе японка Маюка Учыжыма.

Футбалісты “Віцебска” і “Слуцка” адкрыюць 4-ы тур чэмпіянату Беларусі

На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі стартуе чацвёрты тур. Сёння ў першым паядынку футбалісты “Віцебска” прымуць на сваім полі гасцей са “Слуцка”. Пасля трох тураў абодва супернікі маюць усяго па адным заліковым бале, пацярпеўшы па дзве паразы і адзін раз згуляўшы ўнічыю.

Заўтра адзін з лідараў новага сезона гарадзенскі “Нёман” згуляе ў Магілёве з мясцовым “Дняпром”. Акрамя таго, футбалісты “Гомеля” прымуць на сваёй арэне чэмпіёна краіны мінскае “Дынама”, “Іслач” згуляе з дзяржынскім “Арсеналам”, у Жодзіне “Тарпеда-БелАЗ” будзе супернічаць з барысаўскім БАТЭ.

«Ліверпуль» толькі 5 разоў прайграваў дома ў еўракубках пры Клопе – двойчы гэта былі матчы супраць «Аталанты»

11 красавіка «Ліверпуль» саступіў «Аталанце» на «Энфілдзе» ў першым матчы 1/4 фіналу Лігі Еўропы 0:3. Гэта толькі пятая хатняя параза мерсісайдцаў у еўракубках з моманту прызначэння Юргена Клопа на пасаду галоўнага трэнера каманды.

Матч у адказ адбудзецца 18 красавіка ў Бергама.

Зборная Ізраіля разлічвае ў будучыні згуляць на Кубку Амерыкі

Ізраільская футбольная асацыяцыя (IFA) падпісала новае пагадненне з канфедэрацыяй КАНМЕБОЛ. У Ізраілі разлічваюць, што гэта дазволіць зборнай магчымасць згуляць на будучых Кубках Амерыкі. IFA заявіла, што ганарыцца фактам свайго далучэння да «цудоўнай сям’і КАНМЕБОЛ», чальцамі якой з’яўляюцца чэмпіёны свету, зборная Аргенціны, а таксама пяціразовыя ўладальнікі гэтага трафея, зборная Бразіліі. Нагадаю, што Ізраіль з’яўляецца чальцом УЕФА з 1994 года.

Беларускае Радыё Рацыя