Ягор Шаранговіч адзначыўся выніковым пасам у матчы супраць «Таронта», але гэта не выратавала «Калгары» ад паразы — 2:6. Беларус аддаў галявую перадачу абаронцу Кевіну Балю за 50 секунд да фінальнай сірэны.

У цяперашнім сезоне на рахунку Шаранговіча ўжо 12 галоў і столькі ж выніковых перадач у 58 матчах. Для «Калгары» гэта трэцяе паражэнне запар, і цяпер клуб займае 10-е месца на Захадзе, адстаючы ад зоны плэй-оф на два ачкі. У наступным матчы «Калгары» сустрэнецца з «Рэйнджарс».
«Дынама» Менск згуляе апошні хатні матч супраць «Сочы»
Хакеісты менскага «Дынама» сёння правядуць апошнюю хатнюю гульню ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Супернікам «зуброў» стане «Сочы», які ўжо страціў усе шанцы на плэй-оф і ідзе на апошнім месцы ў турнірнай табліцы. Менчукі падыходзяць да сустрэчы пасля няўдалага выязнога тура, дзе набралі толькі адно ачко з шасці магчымых. Але да гэтага ў «Дынама» была серыя з дзевяці перамог запар. Папярэднія дзве сустрэчы ў гэтым сезоне скончыліся перамогамі гаспадароў — «Дынама» выцягнула хатні матч у лютым, адолеўшы «Сочы» з лікам 5:3 пасля адставання 0:3 у першым перыядзе. Сённяшняя сустрэча пачалася на «Мінск-Арэне» ў 19:10.
Аляксандр Гутар увайшоў у гісторыю чэмпіянату Беларусі
Аляксандр Гутар правёў юбілейны 250-ы матч у Вышэйшай лізе, замацаваўшыся на чацвёртым месцы ў спісе самых вопытных брамнікаў у гісторыі беларускага чэмпіянату. Наперадзе толькі Уладзімір Бушма (344 матчы), Аляксандр Суліма (319) і Дзмітрый Гушчанка (268). Юбілейная гульня скончылася паразай для «Мінска» ад «Нафтана» з лікам 1:2 у стартавым туры новага сезона.
Зборная Беларусі прыбыла ў Душанбэ перад таварыскім матчам
Нацыянальная зборная Беларусі паспяхова дабралася да Таджыкістана для ўдзелу ў таварыскім матчы. Каманда Карласа Алоса вылецела з Менска раніцай, зрабіўшы перасадку ў Санкт-Пецярбургу, і ўжо дабралася ў Душанбэ. Сустрэча з нацыянальнай зборнай Таджыкістана адбудзецца ў чацвер, 20 сакавіка, а пачатак запланаваны на 14:00. Прамая трансляцыя матча будзе даступная на тэлеканале СТБ.
Скандал вакол рашэння Марціняка: УЕФА падазраюць у маніпуляцыі
У футбольным свеце ўспыхнуў гучны скандал пасля таго, як польскі арбітр Шымон Марціняк адмяніў гол у серыі пенальці ў матчы Лігі чэмпіёнаў паміж “Рэалам” і “Атлетыка”. УЕФА прадставіла відэадоказ на карысць рашэння Марціняка, але журналісты з Іспаніі сцвярджаюць, што кадры маглі быць падробленыя. Паводле іспанскага выдання “Mundo Deportivo”, на ўсіх іншых запісах момант з двайным дакрананнем выглядае няясна, а афіцыйнае відэа УЕФА — наадварот, надта дакладнае. Гэта выклікала падазрэнні ў магчымай маніпуляцыі, каб абараніць рэпутацыю суддзі і федэрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя