Ягор Шаранговіч, беларускі форвард клуба «Калгары», закінуў чарговую шайбу ў матчы супраць «Сэнт-Луіса», але яго каманда прайграла з лікам 1:4.

Гэтая шайба стала для беларуса восьмай у гэтым сезоне. Таксама адзначым, што Аляксей Протас і яго «Вашынгтон» перамаглі «Атаву» — 1:0, дзякуючы голу легендарнага Аляксандра Авечкіна, які скараціў да 20 шайбаў адставанне ад рэкорду Уэйна Грэцкі.
Сабаленка супраць Андрэевай: матч 1/8 фіналу Australian Open
Арына Сабаленка, першая ракетка свету, сустрэнецца з 17-гадовай расейкай Мірай Андрэевай у 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У сваёй папярэдняй сустрэчы ў Брысбене беларуска перамагла амерыканку Слоан Стывенс у дзвюх партыях — 6:3, 6:2. Сабаленка ўжо мае два тытулы Australian Open. Турнір завершыцца 26 студзеня.
Мартынаў у цэнтры ўвагі еўрапейскіх клубаў
20-гадовы абаронца БАТЭ Аляксандр Мартынаў цікавіць адразу некалькі клубаў, у тым ліку маскоўскі «Лакаматыў», «Спартак», венгерскі «Уйпешт» і польскі “Шлёнск”. За сезон у складзе БАТЭ футбаліст правёў 65 матчаў, забіў 3 галы і зрабіў 5 асістаў. Кантракт гульца з барысаўскім клубам дзейнічае да канца года.
«Тарпеда-БелАЗ» умацоўвае склад экс-гульцом «Дынама»
Былы паўабаронца менскага «Дынама» Павел Сядзько, хутчэй за ўсё, далучыцца да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У мінулым сезоне футбаліст правёў 33 матчы і забіў 4 галы. Раней ён разглядаў прапановы ад берасцейскага «Дынама» і гарадзенскага «Нёмана».
Холанд падоўжыў кантракт з «Манчэстэр Сіці» да 2034 года
Знакаміты нарвежскі нападнік «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд падпісаў новае пагадненне з клубам, якое будзе дзейнічаць да 2034 года. З моманту пераходу ў 2022 годзе ён аформіў 111 галоў у 126 матчах і дапамог камандзе выйграць Лігу чэмпіёнаў, два тытулы Прэм’ер-лігі і Кубак Англіі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: hockey.by






