Беларускія хакеісты Ягор Шаранговіч і Ілля Салаўёў узялі ўдзел у важнай перамозе “Калгары Флэймз” над “Сан-Хасэ” – 3:2.

Форвард правёў на лёдзе больш за 12 хвілін, а абаронца – амаль 20, хоць і не адзначыўся выніковымі дзеяннямі. Каманда з 62 баламі займае 9-е месца на Захадзе.
Менскае “Дынама” мае сваіх герояў у КХЛ
Васіль Дземчанка і Ксавье Уэле сталі найлепшымі гульцамі тыдня ў КХЛ. Беларускі галкіпер аформіў дзве “сухія” перамогі і паказаў надзейнасць амаль 97%, у той час як абаронца “Дынама” ўпершыню ў кар’еры атрымаў званне найлепшага абаронцы тыдня, адзначыўшыся карыснымі дзеяннямі ў абароне і атацы. Наперадзе менчукоў чакае серыя хатніх матчаў.
Сабаленка застаецца лідарам WTA, Азаранка апусцілася на дзве пазіцыі
Нягледзячы на не самы ўдалы выступ у Дубаі, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае ўзначальваць рэйтынг WTA. Яе бліжэйшая суперніца, полька Іга Свёнтэк, адстае на 1091 ачко. Перамога на турніры ў Дубаі дазволіла 17-гадовай расейцы Міры Андрэевай упершыню трапіць у топ-10. У той жа час Вікторыя Азаранка страціла дзве пазіцыі і цяпер займае 34-е месца, а Аляксандра Сасновіч паднялася на 113-ю пазіцыю.
Неймар уражвае магічным ударам
Бразільская зорка Неймар адзначыўся незвычайным голам за “Сантас” – нападнік наўпрост з кутавога адправіў мяч у сетку супернікаў. Таксама на яго рахунку дзве галявыя перадачы, што дапамагло камандзе разграміць “Інтэрнасьянал Лімейру” з лікам 3:0.
Глеб: “Шкурын зрабіў крок наперад”
Аляксандр Глеб пракаментаваў пераход нападніка Іллі Шкурына ў варшаўскую “Легію”. Былы паўабаронца лічыць, што гэта правільны крок для футбаліста, хаця не ведае ўсіх дэталяў яго выбару. Паводле дадзеных з польскіх СМІ, сума выкупу беларускага нападніка можа скласці каля 1,5 мільёна еўра.
Левандоўскі працягне кар’еру ў “Барселоне”
Роберт Левандоўскі выканаў умову кантракту, згуляўшы 55% матчаў у гэтым сезоне, што аўтаматычна падаўжае яго пагадненне з “Барселонай” да 2026 года. У гэтым сезоне ён ужо забіў 32 мячы і аддаў 2 галявыя перадачы.
Суперкампутар аддае АПЛ “Ліверпулю”
Пасля перамогі над “Манчэстэр Сіці” 2:0 “Ліверпуль” узначальвае турнірную табліцу і мае амаль 96% верагоднасці стаць чэмпіёнам Англіі, паводле прагнозу Opta Sports. У “Арсенала”, які мае гульню ў запасе, кампутар ацаніў шанцы толькі на 4%.
Гвардзіёла можа пакінуць “Сіці”?
Іспанскі трэнер “Манчэстэр Сіці” Пеп Гвардзіёла атрымаў выгадную прапанову ад клуба з Саудаўскай Аравіі. Паводле крыніц, яго заробак можа значна павялічыцца, але “Сіці” спадзяецца, што трэнер выведзе каманду з крызісу.
Беларускае Радыё Рацыя






