BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шаранговіч набраў 22-і бал у сезоне


У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ “Калгары” на хатняй арэне саступіў “Сіэтлу” – 1:2. У першым звяне гаспадароў з Эліясам Ліндхальмам і Эндру Манджапанэ матч пачынаў беларускі форвард Ягор Шаранговіч. Нападнік вызначыўся асістам на адзіны гол «Флэймз» на 9-й хвіліне сустрэчы. Беларус правёў на лёдзе 20 хвілін 14 секунд, выканаў 3 кідкі і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці “-1”. Беларус набраў ачкі ў трэцім матчы запар.  “Вашынгтон” саступіў “Рэйнджэрс” 1:5. Беларускі форвард „кэпіталз” Аляксей Протас быў датычны да адзінай шайбы сваёй каманды – ён набраў асістэнцкі бал. Протас давёў выніковую серыю да чатырох матчаў запар.
Усяго Протас правёў на лёдзе 15 хвілін 10 секунд, нанёс 1 дакладны кідок, выйграў 2 з 3 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці “-2”.

У менскім “Дынама” заявілі аб цікавасці ўдзелу ў чэмпіянаце Расеі

Гендырэктар “Дынама” Мінск Андрэй Талмач выказаўся на тэму магчымай інтэграцыі беларускіх каманд у расійскую прэм’ер-лігу. – Наколькі ведаю, канкрэтных перамоў няма. Мусіць, у кулуарах абмяркоўваюцца такія пытанні. Вядома, было б цікава прадстаўляць нашу краіну у РПЛ. Але разумею, што ня толькі нам гэта цікава. Ёсць шэраг іншых беларускіх клубаў, якія сапраўды гэтак жа кажуць, што і яны хацелі б. Зразумела, што ёсць пэўныя цяжкасці з пункту гледжання стасункаў з УЕФА і па іншых момантах. Таму пакуль заўчасна казаць, што гэтая тэма актуальная, дадаў гендырэктар сталічнага «Дынама».

Хацкевіч можа ўзначаліць «Ворсклу»

Іншым кандыдатам на пасаду з’яўляецца трэнер каманды з Палтавы па працы з брамнікамі Аляксандр Далганскі. Крыніца адзначае, што рашэнне па новым галоўным трэнеры будзе прынята да новага года.
Пасля 17-і тураў «Ворскла» ідзе на сёмы радку УПЛ, маючы ў актыве 23 ачкі. Апошнім месцам працы Хацкевіча была кіпрская «Карміётыса»

«Рэал» мае намер падоўжыць кантракт з Анчалоці

Мадрыдскі «Рэал» мае намер падоўжыць кантракт з цяперашнім трэнерам каманды Карла Анчалоці. «Рэал» задаволены працай італьянскага спецыяліста і абмяркуе з ім падаўжэнне кантракту да 30 чэрвеня 2025 года ў студзені, паведамляе As. Нягледзячы на тое, што заробак трэнера па новым кантракце не павялічыцца, сам Анчалоці гатовы падоўжыць кантракт з «Рэалам». Адзначаецца, што са зборнай Бразіліі ў Анчалоці няма пагаднення, а трэнер аддасць перавагу «Рэалу», калі давядзецца выбіраць.

Беларускае Радыё Рацыя