Ягор Шаранговіч не здолеў прынесці перамогу «Калгары» ў матчы НХЛ супраць «Ванкувера». Сустрэча завяршылася паразай гаспадароў у серыі булітаў — 3:4. Беларус правёў на лёдзе 18 хвілін і 46 секунд, зрабіў два кідкі, здзейсніў адзін блок, але не змог рэалізаваць вырашальны буліт, што каштавала «Калгары» перамогі.

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал Індыян-Уэлса
Арына Сабаленка перамагла брытанку Санэй Картал 6:1, 6:2 і выйшла ў 1/4 фіналу турніру WTA-1000 у Індыян-Уэлсе. У наступным матчы беларуска сустрэнецца з Людмілай Самсонавай з Расіі.
Старт новага чэмпіянату Беларусі: “Мінск” адкрые сезон матчам супраць “Нафтана”
У Беларусі стартуе новы, ужо 35-ы чэмпіянат краіны па футболе. Адкрые сезон матч паміж «Мінскам» і «Нафтанам» з Наваполацка, які пройдзе на полі сталічнага клуба. Старт гульні запланаваны на 19:00, галоўным арбітрам будзе Дзмітрый Маркаў. У мінулым сезоне абедзве каманды выступілі слаба: «Мінск» фінішаваў на 13-м месцы, а «Нафтан» заняў 14-е месца і захаваў месца ў элітным дывізіёне толькі праз пераходныя матчы. Асноўныя беларускія тэлеканалы не запланавалі трансляцыі першых матчаў. Аднак адкрыццё сезона паміж «Мінскам» і «Нафтанам» можна будзе паглядзець у прамым эфіры на афіцыйным YouTube-канале АБФФ.
Бага пахваліў «Нёман» за вернасць Кавалевічу
Беларускі трэнер Аляксей Бага адзначыў стабільнасць у працы Ігара Кавалевіча ў гарадзенскім «Нёмане». Кавалевіч кіруе камандай ужо 9 гадоў. Бага адзначыў, што такая стабільнасць дапамагае «Нёману» заставацца ў ліку лідараў нацыянальнага першынства і прэтэндаваць на тытул.
Чыкіда застанецца капітанам «Славіі»
Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык пацвердзіў, што Павел Чыкіда захавае статус капітана каманды ў новым сезоне. Паводле трэнера, выбар быў зроблены з улікам вопыту і аўтарытэту Чыкіды ў калектыве.
У Магілёве праходзіць турнір па дзюдо памяці Андрэя Мельнікава
У Магілёве праходзіць XXXII традыцыйны турнір па дзюдо памяці Андрэя Мельнікава. У спаборніцтвах прымаюць удзел каля 170 спартоўцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Турнір завершыцца фінальнымі спаборніцтвамі 15 сакавіка.
Шаранговіч не забіў вырашальны буліт, і “Калгары” прайграў “Ванкуверу”

Беларускае Радыё Рацыя