BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шаранговіч закінуў першую шайбу ў сезоне НХЛ

Беларускі нападнік “Калгары” Ягор Шаранговіч набраў першае ачко ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі. У ноч на панядзелак адбылося дэрбі паміж “Калгары” і “Эдмантанам”. У пачатку трэцяга перыяду за “агеньчыкаў” вызначыўся Ягор Шаранговіч, параўняўшы лічбы на табло 2:2. Аднак пасля гэтага закідвалі толькі “нафтавікі”, якія святкавалі гасцявую перамогу з лікам 4:2. Тым не менш беларускі форвард быў прызнаны трэцяй зоркай сустрэчы. Для Шаранговіча гэтая шайба стала першай у бягучым сезоне. “Вашынгтон” у гасцях прайграў “Караліне” з лікам 2:4. Беларускі форвард гасцей Аляксей Протас ачкоў не набраў, правёў на лёдзе 15 хвілін і зарабіў паказчык карыснасці -1. Такім чынам, 23-гадовы гулец перапыніў выніковую серыю з трох матчаў, у якіх аформіў 7 (3+4) ачкоў. “Вашынгтон” з 16 ачкамі займае 4-е месца ва Усходняй канферэнцыі.

Ice hockey stick and puck 20181220

Міжнародныя таварыскія матчы моладзевых зборных Беларусі і Азербайджана не адбудуцца

Першапачаткова зборная Беларусі U-21 павінна была згуляць з аднагодкамі з Азербайджана 16 і 19 лістапада. Але па прычынах, якія не залежаць ад Беларускай федэрацыі футбола, матчы моладзевых зборных Беларусі і Азербайджана, якія павінны былі прайсці ў лістападзе, не адбудуцца, – перадае прэс-служба АБФФ. БАТЭ выступіць супернікам моладзевай зборнай Беларусі ў лістападаўскую міжнародную паўзу замест азербайджанцаў. Матч адбудзецца 17 лістапада і пройдзе на полі АБФФ.

Зборная Беларусі па міні-футболе згуляе з венграмі на турніры ў Будапешце

Зборная Беларусі па міні-футболе правядзе першы паядынак міжнароднага турніру ў Будапешце. Сёння падначаленыя Аляксандра Чэрніка сустрэнуцца з гаспадаром спаборніцтваў камандай Венгрыі (пачатак гульні ў 19.00 па беларускім часе). У другім матчы беларусы 5 лістапада будуць супернічаць са зборнай Кувейта. Для беларускай зборнай матчы ў венгерскай сталіцы стануць праверкай сіл перад пачаткам адборавага турніру чэмпіянату Еўропы, які стартуе ў снежні. У кваліфікацыйнай групе 2 супернікамі нашай каманды будуць зборныя Фінляндыі, Італіі і Мальты.

Беларускія шашысты заваявалі яшчэ 6 медалёў моладзевага чэмпіянату свету

У турэцкай Аланіі працягваецца моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64, у якім паспяхова выступаюць беларусы. У рапідзе беларусы сталі ўладальнікамі шасці ўзнагарод. Чэмпіёнкай планеты сярод юніёрак стала Вікторыя Нікалаева. Срэбраныя медалі заваявалі Уладзіслаў Валюк і Павел Бокій, бронзу павязуць дадому Яўгенія Швед, Мілана Лапчук і Арцём Ціханаў. Раней беларускія спартоўцы ўзялі пяць медалёў у бліцы. Яўгенія Швед выйграла золата, срэбра ў актыве Уладзіслава Валюка і Івана Невара, уладальнікамі бронзавых медалёў сталі Вікторыя Нікалаева і Марк Акуловіч. Сёння стартавала класічная праграма сусветнага моладзевага першынства.

Беларускае Радыё Рацыя