BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сасновіч завяршыла выступленне на турніры WTA-1000 у Рыме

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не здолела прабіцца ў чацвёрты раўнд турніру WTA-1000 у Рыме.

У паядынку 1/16 фіналу беларуска, якая займае 113-е месца ў сусветным рэйтынгу, саступіла ў двух сэтах нямецкай тэнісістцы Ангеліцы Кербер, у якой 331-я пазіцыя, – 3:6, 6:7 (4:7). У матчы за выхад у чвэрцьфінал Кербер сустрэнецца з першай ракеткай планеты полькай Ігай Свёнтэк.

Анастасія Ліннік расталася з «Аль-Хілалем»

Пра гэта паведамляе BetNews. У гэты клуб паўабаронца перайшла ў канцы студзеня гэтага года з менскага «Дынама»-БДУФКа. За час, праведзены на Аравійскім паўвостраве, беларуска згуляла ў трох матчах, у якіх забіла тры мячы і аддала дзве галявыя перадачы. У чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі “Аль-Хіляль” фінішаваў на 5-м месцы з 8 каманд. Адставанне ад 3-й пазіцыі склала 4 балы.

Салаўёў завяршыў сезон у АХЛ

Фарм-клуб «Калгары» «Рэнглерс» беларускага абаронцы Іллі Салаўёва пацярпеў паразу ад «Каачэлы» 0:3 у серыі 1/8 фіналу Кубка Колдэра. Лік у серыі 1-3. Салаўёў выходзіў на лёд у стартавай пяцёрцы, зрабіў адзін кідок і занёс «-1» у графу «плюс/мінус». Такім чынам, беларус завяршыў сезон АХЛ, у якім правёў 57 матчаў і зарабіў 16 (6+10) ачкоў, 36 хвілін штрафу і паказчык карыснасці «+1».

Беларускія футбалісты саступілі армянам на турніры ў Ерэване

Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-15) пацярпелі першую паразу на турніры развіцця УЕФА ў Ерэване. У паядынку другога тура беларусы саступалі гаспадарам спаборніцтваў армянскім футбалістам, але на 9-й кампенсаванай хвіліне другога тайма Уладзіслаў Варонін зраўняў лік – 2:2. Першы мяч у нашай камандзе забіў Мікіта Санько. У серыі пасляматчавых пенальці поспех быў на баку гаспадароў поля – 6:5.

Клозэ можа ўвайсці ў трэнерскі штаб Фліка ў «Баварыі»

Журналіст Sky Sports Deutschland Фларыян Плетэнберг паведаміў, што Міраслаў Клозэ можа ўвайсці ў трэнерскі штаб «Баварыі». 45-гадовы немец можа стаць адным з асістэнтаў Ханса-Дзітэра Фліка, калі ён узначаліць каманду. Перамовы з Флікам працягваюцца. Былы трэнер брамнікаў «Баварыі» Тоні Тапалавіч таксама з’яўляецца часткай планаў. Ён жадае працаваць памочнікам трэнера. Клозэ як гулец выйграў 6 трафеяў у складзе «Баварыі», аформіў 53 галы і зрабіў 27 асістаў у 150 матчах за клуб. Міраслаў ужо працаваў асістэнтам коўча «Баварыі» – у сезоне 2020/21. Таксама працаваў галоўным трэнерам аўстрыйскага «Альтаха». Цяпер «Баварыю» ўзначальвае Томас Тухель, ён пакіне каманду пасля завяршэння сезона.

Беларускае Радыё Рацыя