BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сідараў і Леўшуноў адзначыліся галявымі перадачамі ў матчах АХЛ

У матчы АХЛ «Сан-Дыега» саступіў «Сан-Хасэ» (1:2). У складзе каманды, якая прайграла, галявой перадачай адзначыўся беларускі форвард Ягор Сідараў.

Фота: sportandbets.com

У 12 гульнях сезона на рахунку Сідарава 7 (3+4) ачкоў. «Гранд-Рэпідс» дома перайгралі «Рокфард»(5:2). У складзе гасцей галявой перадачай адзначыўся беларускі абаронца Арцём Леўшуноў.

У гэтым сезоне ў Леўшунова 4 (1+3) ачкі ў сямі матчах.

Карлас Алос пракаментаваў рашэнне выклікаць у склад зборнай Віталя Лісаковіча

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос патлумачыў выклік Віталя Лісаковіча тым, што ён «адзін з найлепшых гульцоў зараз.

– Рады, што Лісаковіч дапаможа нам у лістападзе. У матчы з Паўночнай Ірландыяй ён не прыме ўдзел, бо мае праблемы з брытанскай візай. Затое супраць Балгарыі згуляе. Заўжды лічыў, што Віталь добры футбаліст. Мой прынцып – заўсёды выклікаць лепшых гульцоў. Тое, што ён з’явіўся ў складзе, азначае, што Лісаковіч выдатна гуляе за «Балтыку». Забівае галы ў другім дывізіёне Расеі, спадзяюся, што дапаможа і нам, – сказаў Алос у эфіры праграмы “Спорт-кадр”.

Якімаў правёў 250 сустрэч за «Нёман»

Матч 28 тура чэмпіянату Беларусі супраць менскага «Дынама», які завяршыўся з лікам 0:0, стаў для гульца гарадзенскага «Нёмана» Андрэя Якімава 250 у складзе каманды ва ўсіх турнірах. У дадзеных сустрэчах футбаліст забіў 21 гол і аддаў 9 асістаў. 34-гадовы Якімаў выступае за «Нёман» з сезона-2017.

В. а. галоўнага трэнера «Дынама» Берасце Кавальчук перанёс інфаркт і быў праапераваны

Як стала вядома «Трыбуне» в. а. галоўнага трэнер берасцейскага «Дынама» Сяргей Кавальчук перанёс інфаркт і быў праапераваны. Нагадаем, што раней стала вядома, што спецыяліст пакінуў пасаду в.а. галоўнага трэнера берасцейскага «Дынама» да канца сезона па медыцынскіх прычынах.

Грамыка – самы дарагі гулец у чэмпіянаце Казахстана па версіі Transfermarkt

Паўабаронца «Кайрата» і зборнай Беларусі Валерый Грамыка прызнаны самым дарагім гульцом чэмпіянату Казахстана па версіі Transfermarkt. Паўабаронца, які стаў з камандай чэмпіёнам КПЛ, на дадзены момант ацэньваецца на мільён еўра. На шостым радку рэйтынгу размясціўся найлепшы футбаліст Беларусі-2023, паўабаронца «Астаны» Макс Эбонг, чый кошт ацэнены на 600 тысяч еўра.

Беларускае Радыё Рацыя