Італьянскі тэнісіст Яннік Сінэр другі раз запар выйграў Australian Open, перамогшы ў фінале Аляксандра Зверава з лікам 6:3, 7:6, 6:3. Для Сінэра гэта ўжо трэці тытул серыі Вялікага шлема.

Гімнастыка: Беларускі дамінавалі на турніры ў Іспаніі
Беларускія гімнасткі паказалі выдатны вынік на міжнародным турніры Winter Queen Cup у Іспаніі, заваяваўшы 5 залатых медалёў. У шматбор’і ўвесь п’едэстал занялі прадстаўніцы Беларусі: Дар’я Ткачова, Анастасія Салос і Дар’я Вярэніч.
Чарняк рыхтуецца да вяртання ў беларускі футбол
Беларускі нападнік Ілля Чарняк, які нядаўна пакінуў берасцейскае «Дынама», зараз знаходзіцца ў размяшчэнні каманды «Бумпром». Як паведамляюць крыніцы, форвард трэніруецца з клубам і разглядае магчымасць падпісання кантракта. У другой палове мінулага сезона Ілля Чарняк выступаў за «Дынама-Брэст», дзе правёў 14 матчаў ва ўсіх турнірах. За гэты час ён запісаў на свой рахунак чатыры галявыя перадачы і адзначыўся адным забітым мячом.
Разгромная перамога “Барселоны” над “Валенсіяй”
Каталонская “Барселона” не пакінула шанцаў “Валенсіі” ў матчы 21-га тура чэмпіянату Іспаніі. Матч завяршыўся з лікам 7:1 на карысць гаспадароў. Выдатная гульня атакуючага трыо “Барселоны” і дубль Ферміна Лопеса дапамаглі каталонцам умацавацца на трэцяй пазіцыі ў турнірнай табліцы.
“Аіст Кітая” перамог гарадзенскі “Кронан”
У групе “Б” Betera-Суперлігі па гандболе адбыліся цікавыя матчы. Магілёўскі “МОГК” здолеў перамагчы “БДУФК-СКА-РГУОР” на выездзе з лікам 34:32. Лідэрам магілёўскай каманды стаў Уладзіслаў Бабровіч, які закінуў 10 мячоў. У іншай гульні “Аіст Кітая” вырваў перамогу ў гарадзенскага “Кронана” — 34:33.
Біятлон: Перамога Лагрэйда і шостае месца Бё
На этапе Кубка свету ў Антхольцы нарвежац Стурла Лагрэйд стаў пераможцам гонкі пераследу. Ён не дапусціў ніводнай памылкі на агнявым рубяжы. Другім фінішаваў яго суайчыннік Тар’е Бё, а шостае месца заняў легендарны Ёханэс Бё, які нядаўна абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Беларускае Радыё Рацыя






