Менскія армейцы перамаглі “Гомель” з лікам 33:28 у 16-м туры чэмпіянату Беларусі па гандболе. Віцэ-чэмпіёны паказалі выдатную форму перад важным матчам з лідарам турніру, берасцейскімі “мяшкоўцамі”. Галоўнае супрацьстаянне адбудзецца 25 студзеня ў спарткомплексе “Уручча”.

“Сталіца” адпомсціла ВРЗ за паразу ў Кубкавым фінале
У цэнтральным матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе “Сталіца” перамагла гомельскі ВРЗ з лікам 3:2. Хоць госці першымі адкрылі лік, мінчане хутка сабраліся і забілі тры мячы запар. Гамяльчане здолелі скараціць адставанне, але на большае часу не хапіла. Перамога дазволіла “Сталіцы” далучыцца да групы лідараў, дзе яна цяпер дзеліць трэцяе месца з ВРЗ.
Яблонскі дапамог “Астэрасу” вырваць перамогу
Беларускі футбаліст Яўген Яблонскі выйшаў на замену і дапамог “Астэрасу” перамагчы “Левадыякас” у чэмпіянаце Грэцыі з лікам 2:1. Пасля гэтай перамогі “Астэрас” падняўся на пятае месца ў табліцы.
“Рэал” разнёс “Лас-Пальмас” і стаў лідарам Ла Лігі
Мадрыдскі “Рэал” разграміў “Лас-Пальмас” з лікам 4:1 у чарговым матчы чэмпіянату Іспаніі па футболе. Кіліан Мбапэ вызначыўся дублем, а мадрыдцы ўзначалілі табліцу чэмпіянату Іспаніі, апярэдзіўшы “Атлетыка” на два ачкі.
“МЮ” прайграе “Брайтану” і апускаецца ўніз
“Манчэсцер Юнайтэд” прайграў “Брайтану” 1:3 і апусціўся на 13-е месца ў табліцы АПЛ. Затое “Ман Сіці” разграміў “Іпсвіч” з лікам 6:0 і падняўся ў зону Лігі чэмпіёнаў.
Йоханес Бё бярэ бронзу ў масстарце пасля правалу ў “індывідуалцы”
На этапе Кубка свету па біятлоне ў Рупольдынгу італьянец Томмазо Джакомель перамог у масстарце, не дапусціўшы ніводнай памылкі. Стурла Лагрэйд узяў срэбра, а Ёханес Бё заваяваў бронзу, нягледзячы на два промахі.
Беларускае Радыё Рацыя






