На чэмпіянаце свету па плаванні ў горадзе Доха беларуска Анастасія Шкурдай не змагла прайсці ранішнюю кваліфікацыю на дыстанцыі 50 метраў на спіне, фінішаваўшы толькі на 33-м месцы з вынікам 29,58 секунды. Да асабістага рэкорду ў гэтым відзе берасцейка не дацягнула амаль паўтары секунды. Каб трапіць у паўфінал нашай фіналістцы Алімпійскіх гульняў-2020, трэба было плыць найменш за 28,46, якія паказала брытанка Кэтлін Доўсан (у яе 16-ы час).
“Вышангтон” Протаса прайграў “Каларада“
У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ “Вашынгтон” на хатнім лёдзе капітуляваў перад “Каларада” — 3:6. Беларускі нападнік гаспадароў Аляксей Протас правёў на пляцоўцы 10 хвілін 17 секунд, бамбардзірскімі баламі не разжыўся, па брамцы не трапіў, здзейсніў 1 перахоп і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці -2. Капітан «Вашынгтона» Аляксандр Авечкін вызначыўся закінутай шайбай у шостым матчы запар.
“Гродна” апынуўся мацней за берасцейскае “Дынама”
У чэмпіянаце Беларусі па баскетболе сярод жанчын клуб “Гродна” ў гасцях нанёс паразу берасцейскаму “Дынама” — 103:27. “Гродна” займае 3-е месца з 31 ачком у актыве. «Дынама» размясцілася на 10-й, апошняй пазіцыі, з 18 баламі.
«Тарпеда-БелАЗ» будзе гаспадаром матча за Суперкубак Беларусі, дзе каманда згуляе з менскім «Дынама»
У Доме футбола адбылося лёсаванне Суперкубка Беларусі. У выніку быў абраны намінальны гаспадар. Ім стане «Тарпеда-БелАЗ». Супернікам стане менскае «Дынама». Матч пройдзе 2 сакавіка ў Салігорску на стадыёне «Шахцёр» і пачнецца ў 17:00.
«Нёман» нацэльваюць на перамогу ў Кубку Беларусі і золата ЧБ
Tribuna.com сталі вядомыя задачы «Нёмана» на сезон-2024. Каманду нацэльваюць на перамогу ў Кубку Беларусі і золата чэмпіянату Беларусі. Нагадаем, у чвэрцьфінале Кубка «Нёман» згуляе з «Менскам». Па выніках сезона-2023 каманда заняла другое месца. Таксама заўтра БАТЭ ў таварыскім матчы згуляе з «Нёманам». Паядынак пройдзе ў Гародні і пачнецца ў 17.30.
«Крумкачы» другі год запар адмовіліся ад месца ў Д2 і застануцца ў Д3
«Крумкачы» прынялі рашэнне, што ў сезоне-2024 працягнуць выступаць у другой лізе. Па выніках чэмпіянату другой лігі-2023 каманда заняла другое месца і атрымала права выступаць у Д2. У 2022 годзе каманда таксама атрымлівала права выступаць у першай лізе, але ад яго адмовілася. Напярэдадні сезона-2022 камандзе адмовілі ў рэгістрацыі ў Д2.
“Баварыя” сустрэнецца з “Лацыё”, “Рэал Сасьедад” супраць “ПСЖ”
Сёння адбудуцца чарговыя матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Французкі ПСЖ прыме на Парк дэ Прэнс іспанскі «Рэал Сасьедад», а рымскі «Лацыё» мюнхенскую «Баварыю». Нагадаем, напярэдадні дзеючы уладальнік трафея «Манчэстэр Сіці» у гасцях абыграў «Капенгаген» 3:1, а мадрыдскі «Рэал» увёз мінімальную гасцявую перамогу ў «Лейпцыга» 1:0.
Беларускае Радыё Рацыя