BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шкурдай выйшла ў паўфінал ЧС на кароткай вадзе на стомятроўцы на спіне

Беларуская спартоўка Анастасія Шкурдай пачала выступы на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе. Апошні буйны старт года прымае Будапешт, на спаборніцтвы ў сталіцы Венгрыі заявіліся пяцёра беларускіх плыўцоў, якія ўдзельнічаюць у нейтральным статусе.

Фота: НАК

Першай з беларускіх спартоўцаў на планетарным форуме выступіла Анастасія Шкурдай. На папярэдняй стадыі на дыстанцыі 100 м на спіне берасцейка была прадстаўлена ў шостым заплыве з сямі, дзе заняла трэцяе месца з вынікам 56,50 секунды. У агульнай табліцы сярод усіх 63 удзельніц час беларускі аказаўся чацвёртым – далей прайшлі найлепшыя 16 дзяўчат. Паўфіналы ў гэтым відзе праграмы адбудуцца яшчэ сёння. Анастасія Шкурдай з’яўляецца чэмпіёнкай Еўропы па плаванні на кароткай вадзе 2019 года на стомятроўцы батэрфляем, таксама ў яе актыве два срэбраныя кантынентальныя форумы.

У НАК Беларусі падвялі вынікі адыходзячага года

Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь падвёў вынікі дзейнасці арганізацыі за 2024 год і зацвердзіў план на 2025 год. Галоўнай падзеяй сусветнага спартыўнага жыцця ў адыходзячым годзе сталі летнія Алімпійскія гульні. Гэтым летам у сталіцы Францыі беларускія атлеты заваявалі 4 узнагароды: 1 залатую, 2 срэбраныя і 1 бронзавую, Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам па скачках на батуце.

Дзяніс Кавалевіч можа перайсці ў берасцейскае «Дынама» («Ухо»)

Берасцейскае «Дынама» праяўляе цікавасць да 21-гадовага цэнтральнага нападніка «Шахцёра» Дзяніса Кавалевіча. Як сцвярджае тэлеграм канал «Ухо», бакі ўжо абмяркоўваюць фінансавыя ўмовы магчымай здзелкі. У 29 матчах Чэмпіяната Беларусі футбаліст забіў 5 мячоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Каманда з Салігорска заняла апошняе месца ў турнірнай табліцы. Берасцейцы – чацвёртыя.

Таксама берасцейскае «Дынама» знаходзіцца ў працэсе перамоў з менскім «Дынама» па пераходзе апорнага паўабаронцы Аляксандра Свірэпы.

Герашчанка – кандыдат на пасаду галоўнага трэнера «Белшыны»

52-гадовы беларускі спецыяліст Вячаслаў Герашчанка з’яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера «Белшыны» з другога дывізіёна чэмпіяната Беларусі. Пра гэта паведамляе FC Belshina fans. Герашчанка ўваходзіць у трэнерскі штаб Мікалая Кітаева ў «Оршы». «Белшына» заняла чацвёртае месца ў сёлетнім чэмпіянаце ў першай лізе.

“МЮ” гатовы прадаць Маркуса Рэшфарда хуткім часам для вызвалення фінансавых сродкаў

Клуб гатовы разгледзець прапановы па Маркусу Рэшфардзе ўжо гэтай зімой ці летам, нягледзячы на прагрэс пад кіраўніцтвам Рубена Амарыма, піша журналіст Фларыян Плеттэнберг. Адной з прычын магчымага сыходу Рэшфарда з «Манчэстэр Юнайтэд» з’яўляецца яго высокі заробак. Продаж нападніка мог бы істотна дапамагчы клубу ўпісацца ў фінансавы фэйр-плэй і атрымаць больш магчымасцяў на трансферным рынку. Кантракт Рэшфарда з “МЮ” дзейнічае да 2028 года. У гэтым сезоне 27-гадовы форвард вызначыўся 4 галамі і асістам у 15 матчах АПЛ.

Беларускае Радыё Рацыя