BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шкурын намінаваны на званне найлепшага нападніка Экстракласы

Форвард «Сталі» Ілля Шкурын трапіў у спіс прэтэндэнтаў на званне найлепшага нападніка польскай экстракласы па версіі лігі.

Фота: STALMIELEC.COM

У бягучым сезоне на рахунку Шкурына 31 матч у чэмпіянаце Польшчы, 15 галоў і пяць асістаў. У спісе бамбардзіраў нападнік размяшчаецца на другім месцы. Нагадаем, што таксама Шкурын быў намінаваны на званне найлепшага гульца і найлепшага нападніка экстракласы па версіі Transfermarkt.

Беларус Драздоў працягне карʼеру ў ЦСКА

Беларускі форвард Іван Драздоў працягне карʼеру ў маскоўскім ЦСКА, паведамляе тэлеграм-канал «За пределами Ленинградки». У Салават Юлаеў у рамках абмену пяройдуць гульцы сістэмы ЦСКА Велікаў, Радзівонаў і Агафонаў. Дадаткова ўфімскі клуб атрымлівае ад армейцаў грашовую кампенсацыю ў памеры 50 мільёнаў рублёў (ці 544 тысячы даляраў – Tribuna.com). ЦСКА і Іван Драздоў цяпер абмяркоўваюць падаўжэнне кантракту гульца, які дзейнічае да 30 красавіка наступнага года», – паведамляе крыніца.

У мінулым сезоне КХЛ Драздоў правёў 65 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце і набраў 48 (24+24) балаў, пры паказчыку карыснасці «+8» і 26 хвілінах штрафу. У плэй-оф на яго рахунку 6 гульняў і 8 (4+4) ачкоў. Драздоў стаў найлепшым снайперам і найлепшым бамбардзірам сярод беларусаў у гісторыі за адзін сезон у КХЛ.

«Ліверпуль» выпусціў перамогу ў звышвыніковым матчы з «Астан Вілай»

У матчы 37-га тура англійскай Прэм’ер-лігі “Астан Віла” зугляла ўнічыю з “Ліверпулем” з лікам 3:3. На 85-й хвіліне калумбійскі 20-гадовы форвард бірмінгемцаў Джон Дуран аформіў дубль і прынес сваёй камандзе нічыю. Пасля гэтай гульні “Ліверпуль” набраў 79 ачкоў. Падначаленыя Юргена Клопа знаходзяцца на трэцім радку ў турнірнай табліцы АПЛ. “Астан Віла» мае ў сваім актыве 68 ачкоў і размяшчаецца на чацвёртым месцы. У матчы 35-га тура іспанскай Прымеры каталонская “Барселона” абыграла “Рэал Сасьедад” з лікам 2:0. На 40-й хвіліне вінгер каталонцаў Ламін Ямал адкрыў лік у гульні. На 93-й хвіліне Рафінья рэалізаваў пенальці і падвоіў перавагу гаспадароў. “Барселона” набрала 76 ачкоў за 35 матчаў чэмпіянату Іспаніі і паднялася на другое месца ў турнірнай табліцы. “Рэал Сасьедад” пасля аналагічнай колькасці тураў ідзе сёмым, набраўшы 54 ачкі.

Сабаленка абыграла Світоліну

У матчы 1/8 фіналу на турніры серыі “ВТА-1000” у Рыме беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (N 2 ВТА) у трох сэтах перамагла ўкраінку Эліну Світоліну  — 4:6, 6:1, 7:6 (7). Адначасова адыграўшы тры матчболы ў суперніцы. Перад пачаткам трэцяга сэта беларуска ўзяла медыцынскі тайм-аўт. Яе турбавалі болі ў спіне. Паядынак працягнуўся 2 гадзіны 22 хвіліны. У спрэчцы за выхад у паўфінал Сабаленка згуляе з прадстаўніцай Латвіі Аленай Астапенкай.

Расейская біятланістка Шнэйдэр пераходзіць у зборную Беларусі

Расейская біятланістка Ксенія Шнэйдэр з наступнага сезона будзе выступаць за зборную Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на “Матч ТБ”. Аб рашэнні спартоўкі тэлеканалу расказаў трэнер зборнай Цюменскай вобласці па біятлоне Максім Кугаеўскі. Раней Ксенія Шнэйдэр выйшла замуж за беларускага біятланіста Максіма Вераб’я.

Ксеніі Шнэйдэр 24 гады, у мінулым сезоне спартоўка выступала за каманду Цюменскай вобласці і не займала прызавых месцаў у асабістых гонках. У агульных заліках Кубка Расеі і Кубка Садружнасці біятланістка замкнула дваццатку наймацнейшых.

Беларускае Радыё Рацыя