Беларускі форвард мелецкай «Сталі» Ілля Шкурын прызнаны найлепшым форвардам польскага клуба ў сезоне. 23-гадовы нападнік стаў пераможцам у галасаванні сярод заўзятараў «Сталі».

У мінулым сезоне Ілля Шкурын правёў за «Сталь» 35 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 18 мячоў і аддаў пяць галявых перадач.
Стасевіч уключаны ў зборную дзясятага тура чэмпіянату Казахстана
Беларускі паўабаронца «Атырау» Ігар Стасевіч трапіў у сімвалічную зборную дзясятага тура чэмпіянату Казахстана. Хаўбек прынёс перамогу «Атырау» ў матчы супраць «Жэніса» (1:0). У бягучым сезоне чэмпіянату Казахстана Стасевіч правёў 6 матчаў, набраўшы 1+1 па сістэме «гол+пас».
Гол беларуса Іванова трапіў у кнігу рэкордаў Расеі
Беларускі паўабаронца пяцігорскага «Машук-КМВ» з Д4 Расеі Мікалай Іваноў забіў мяч у гульні з «Хімікам» (3:2). Гол Іванова быў унесены ў Кнігу рэкордаў Расеі як самы хуткі. Мяч перасёк лінію варот на 4,1 секунды.
Сусветны рэкорд належыць гульцу англійскага «Кройдана» Раяну Холу, які забіў праз 2,31 секунды пасля пачатку матча.
Гандбаліст СКА Нікановіч пяройдзе ў «Зеніт» (BetNews)
Гандбаліст зборнай Беларусі Яўген Нікановіч пакіне менскі СКА і стане гульцом расейскага «Зеніта», паведамляе BetNews. Па выніках мінулага розыгрышу чэмпіянату Беларусі Нікановіч быў прызнаны найлепшым правым крайнім. У 26 матчах ён закінуў 102 мячы. За СКА 23-гадовы гандбаліст выступае з 2020 года. За гэты час каманда двойчы выйграла Кубак Беларусі.
Коласаў увайшоў у топ-10 праспектаў «Філадэльфіі» паводле версіі Mckeenʼs Hockey
Выданне Mckeenʼs Hockey уключыла Аляксея Коласава ў топ-10 найлепшых праспектаў «Філадэльфіі». Беларускі галкіпер знаходзіцца ў рэйтынгу на сёмым месцы. Нагадем, Коласаў падпісаў кантракт пачаткоўца з «Філадэльфіяй» на тры гады ў ліпені 2023 года. Мінулы сезон на правах арэнды хакеіст праводзіў у менскім «Дынама», дзе згуляў 47 матчаў пры 90.7% адбітых кідкоў і каэфіцыенце надзейнасці 2.39. Брамнік згуляў чатыры матчы» на нуль«. Па заканчэнні сезона ў КХЛ Аляксей прыбыў у размяшчэнне фарм-клуба «Філадэльфіі» ў АХЛ – «Ліхай Уэлі Фантомс». Правёў у рэгулярцы 2 матчы пры 88.5% адбітых кідкоў і каэфіцыенце надзейнасці 3.03.
Беларускае Радыё Рацыя