BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шкурын выйшаў да заўзятараў з бел-чырвона-белым сцягам

Беларус Ілья Шкурын працягвае забіваць у чэмпіянаце Польшчы. Напярэдадні ў матчы 21-га тура яго “Сталь” праводзіла матч у гасцях у “Шлёнска” з другога месца ў табліцы, піша “Трыбуна”. 

Шкурын забіў на 45-й хвіліне пасля нечаканага для супернікаў розыгрышу штрафнога – Крысціян Гетынгер замест навеса моцна аддаў нізам на беларуса, а той прыбраў аднаго суперніка і магутна прабіў.  Цяпер на рахунку Шкурына 10 галоў у сёлетнім чэмпіянаце Польшчы (а ёсць яшчэ і пяць асістаў). Беларус выйшаў на чыстае другое месца ў гонцы бамбардзіраў – наперадзе толькі Экспазіта з 14 мячамі. Пасля матчу Шкурын падышоў да заўзятараў з беларускім сцягам. Сярод іх на трыбуне ва Ўроцлаве былі свабодныя беларускія спартоўцы самбіст Сцяпан Папоў і гімнаст Сямён Букін.

Найлепшым гульцом матча з Сенегалам прызнаны Алег Гапон

Зборная Беларусі па пляжным футболе з перамогі пачала чэмпіянат свету-2024 у Дубаі, узяўшы верх над камандай Сенегала 6:4. Найлепшым гульцом сустрэчы быў прызнаны Алег Гапон, які адзначыўся хет-трыкам.

Берасцейскае “Дынама” абыграла ў таварыскім матчы “Ніву”

У кантрольнай сустрэчы, якая прайшла на клубнай базе, берасцейскае “Дынама” ўзяло верх над клубам другога дывізіёна “Нівай” (Долбізна) — 2:1. У складзе берасцейцаў забітымі мячамі адзначыліся Ілля Калпачук і Кірыл Цэпянкоў.  Таксама “Смаргонь” на хатняй арэне ўзяла верх над першаліговай “Лідай” — 2:1. У гаспадароў забітымі мячамі адзначыліся Максім Аўгусціновіч і Артур Сагітаў.

У фінале турніру ў Досе згуляюць Свёнтэк і Рыбакіна

Вызначыліся фіналісткі тэніснага турніру ў горадзе Доха. Імі сталі польская тэнісістка першы нумар сусветнага рэйтынгу Іга Свёнтэк і чацвёртая ракетка планеты казахстанка Алена Рыбакіна.
Свёнтэк атрымала права згуляць у вырашальным паядынку пасля адмовы чэшкі Караліны Плішкавай, а Рыбакіна абыграла ў паўфінале расейскую тэнісістку Анастасію Паўлючэнкаву — 6:2, 6:4.

Максім Салаш правеў найлепшы матч за “Бурк” з асабістым рэкордам

Беларускі баскетбаліст Максім Салаш прывёў да перамогі “Бурк” над Нансі 109:79 у матчы чвэрцьфіналу Кубка Францыі. На гэтай стадыі турніру супрацьстаяння складаюцца з адной гульні, таму клуб нашага форварда прабіўся ў чацвёрку наймацнейшых. Раней асабістым рэкордам выніковасці Салаша было 21 ачко. Напярэдадні познім вечарам гэты паказчык Салаш перасягнуў, стаўшы найлепшым у сваім клубе. Ён набраў 23 балы за 20 хвілін і 11 секунд на пляцоўцы. Пры гэтым Максім рэалізаваў 8 з 9 кідкоў з гульні, уключаючы 4 з 5 трохачковых, а таксама ўсе 3 разы быў дакладны з лініі штрафных. Акрамя таго, у актыве беларускага форварда 6 падбораў і адзін блок-шот. У паўфінале Кубка “Бурк” сустрэнецца з “Нантэрам”, які сенсацыйна адолеў прадстаўніка Францыі ў Еўралізе АСВЕЛ.

Леброн Джэймс мае намер застацца ў «Лэйкерз»

Форвард «Лэйкерз» Леброн Джэймс не плануе сыходзіць з каманды. Клуб і гулец збіраюцца працягваць свае адносіны. Пурпурна-залатыя хочуць, каб баскетбаліст завяршыў сваю гульнявую кар’еру ў іх камандзе. У сваім 21-м сезоне ў НБА 39-гадовы амерыканец правёў 47 матчаў, у якіх у сярэднім набірае 24,6 ачка, робіць 7,2 падбора і аддае 7,7 перадачы. “Лос-Анджэлес” займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі, набраўшы 86 ачкоў у 56 матчах.

Беларускае Радыё Рацыя