«Сталь» Мелец перамагла «Пушчу» 2:1 у матчы 20-га тура польскай Экстракласы. Беларускі нападнік «Сталі» Ілля Шкурын забіў мяч на 83-й хвіліне матча. Такім чынам беларус падзяліў 2-е месца ў спісе найлепшых форвардаў чэмпіянату Польшчы з абаронцам «Ягелоніі» Бартламеем Удовікам, у якога на рахунку таксама 9 галоў. Лідыруе ў спісе форвард Эрык Экспасіта са «Шлёнска», які забіў 14 мячоў у сезоне.
БАТЭ аб’явіў пра арэнду Грачыхі ў «Жэніс»
24-гадовы беларускі паўабаронца Дзяніс Грачыха стаў гульцом «Жэніса». Навiчок элітнага дывізіёна Казахстана ўзяў футбаліста ў арэнду да канца сезона-2024. Адзначаецца, што футбаліст раней працягнуў кантракт з БАТЭ да канца 2025 года. Пры гэтым казахстанскі клуб мае права першачарговага выкупу гульца. Раней зʼяўляліся звесткі, што 24-гадовым хаўбекам цікавіўся «Актобэ».
Міжнародная рада футбола вырашыла адкласці абʼяву пра ўвядзенне сіняй карткі з-за негатыўнай рэакцыі
Увядзенне сіняй карткі ў прафесійным футболе аказалася пад пытаннем пасля таго, як кіруючыя органы выступілі супраць гэтага новаўвядзення, паведамляе The Telegraph. Нагадаем, сіняя картка разглядаецца як пакаранне ў выглядзе 10-хвіліннага выдалення з поля за наўмысны зрыў атакі і нязгоду з арбітрам. Прэзідэнт УЕФА Аляксандр Чаферын выступае супраць увядзення сіняй карткі, паколькі на яго думку «гэта больш не футбол». Планавалася выпрабаваць сінюю картку ў Кубку Англіі, але ФІФА лічыць, што спачатку трэба правесці тэсціраванне на ніжэйшых узроўнях.
Аліна Шчэрба падпісала кантракт з казанскім «Рубінам»
Беларуская футбалістка Аліна Шчэрба падпісала кантракт з расейскім «Рубінам». У мінулым годзе абаронца знаходзілася ў размяшчэнні «Зоркі»-БДУ. Таксама Шчэрба зʼяўляецца 4-разовым чэмпіёнам Беларусі па міні-футболе ў складзе «Сталіцы». «Рубін» у мінулым чэмпіянаце заняў 11-е месца (з 12-ці) у расейскай Суперлізе.
Беларус можа загуляць у Галоўнай футбольнай лізе ЗША
Цалкам магчыма, неўзабаве ў Беларусі зʼявіцца свой прадстаўнік і ў Галоўнай лізе сокера (MLS). У 2019 годзе ў Акадэмію «Каламбус Кру» паступіў галкіпер Станіслаў Лапкес (2006 г.н.), сын вядомага беларускага фехтавальшчыка, удзельніка Алімпійскіх гульняў Дзмітрыя Лапкеса, які ў канцы мінулага дзесяцігоддзя пераехаў у ЗША, піша football.by.
Лапкес-малодшы – выхаванец менскага «Дынама», дзе быў капітанам у камандзе свайго ўзросту. Пасля пераезду ў Штаты яго бацька называў узровень падрыхтоўкі ў Менску і Каламбусе «прорвай». Аднак Стас хутка ўпісаўся. З юнацкай камандай «Каламбуса» у 2022 ён дайшоў да фіналу MLS NEXT (па сутнасці, галоўны юнацкі чэмпіянат ЗША), быў названы найлепшым брамнікам Кубка MLS NEXT у гэтым узросце і нават удзельнічаў у матчы ўсіх зорак турніру. Сезон-2024 Лапкес пачне, хутчэй за ўсё, у другой камандзе. Аднак па ходзе чэмпіянату пры такім прагрэсе нішто не перашкодзіць «Каламбусу» пры патрэбе падняць яго ў галоўную каманду.
Казахстан падаў заяву на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2028 годзе
Казахстан плануе прыняць чэмпіянату свету па хакеі ў 2028 годзе. Пра гэта стала вядома з апублікаванага дакумента Міжнароднай федэрацыяй хакея на лёдзе (ІІХФ) на афіцыйным сайце арганізацыі. У заяўцы Казахстана прадстаўлены два гарады – Астана і Алматы. Таксама на правядзенне турніру прэтэндуюць французскія Парыж і Ліён. У 2019 годзе Казахстан сумесна з Эстоніяй прымаў этап чэмпіянату свету ў першым дывізіёне, па выніках якога ім удалося выйсці ў элітны дывізіён.
Чэмпіянат свету-2024 будуць прымаць чэшскія Прага і Острава.
Беларускае Радыё Рацыя