У рамках 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе “Слуцк” на сваім полі згуляў унічыю з “Арсеналам” 1:1. “Слуцк” падаўжае сваю бяспройгрышную серыю да 12 матчаў. Месцы каманд у табліцы не змяніліся, “Слуцк” займае 8-е месца, “Арсенал” – 7-е.
“Н’юкасл” адыграўся ў матчы з “Манчэстэр Сіці”
“Ньюкасл Юнайтэд” утрымаў нічыю на хатняй арэне ў матчы супраць “Манчэстэр Сіці”. Лік адкрыў Ёшка Гвардыёл на 35 хвіліне, але Энтані Гордан зраўняў лік з пенальці на 58 хвіліне. “Гараджане” ўзначальваюць турнірную табліцу АПЛ з 14 ачкамі, “Ньюкасл” займае 5 месца і мае на рахунку 11 ачкоў.
Маладзечанскае “Дынама” абыграла “Металург”
У чарговым матчы Betera-Экстралігі лідэр “Дынама-Маладзечна” на хатнім лёдзе святкавала перамогу над чэмпіёнамі са жлобінскага “Металурга” — 2:1. “Дынама” з 16 ачкамі займае першае месца ў турнірнай табліцы і працягнула пераможную серыю ў восем матчаў (з іх адна ў авертайме).
Сабаленка пераможна пачала выступы на турніры WTA-1000 у Пекіне
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўдала правяла першы матч на турніры катэгорыі WTA-1000 у Пекіне. Беларуска абыграла Мананчаю Савангкаеў з Тайланда з лікам 6:4, 6:1. Год таму пераможцай стала лідэр сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтэк, якая на гэты раз вырашыла не выступаць у Пекіне. У адсутнасць яе на спаборніцтвах у Кітаі Сабаленка лічыцца галоўным прэтэндэнтам на тытул чэмпіёна.
Беларускія біятланісты не дапушчаны да ўдзелу ў міжнародным сезоне
– Рашэнне кангрэса ад 2022 года застанецца ў сіле. Гэта азначае, што расейскія і беларускія спартоўцы не будуць удзельнічаць у спаборніцтвах. У правілах IBU няма палажэння аб удзеле спартоўцаў у нейтральным статусе, – гаворыцца ў заяве IBU. Расійскія і беларускія біятланісты пазбаўлены магчымасці выступаць на спаборніцтвах IBU з сакавіка 2022 года, пазней было прыпынена сяброўства іх нацыянальных федэрацый. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у 2023 годзе рэкамендаваў дапускаць расійскіх і беларускіх спартоўцаў у нейтральным статусе, аднак ніводная з міжнародных федэрацый па зімовых алімпійскіх відах спорту да гэтага часу не прыняла такога рашэння.
Беларускае Радыё Рацыя