BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спартовыя вынікі 2024 года паводле “Прессбола”

У традыцыйным падвядзенні вынікаў года рэдакцыя газеты «Прессбол» найлепшай камандай Беларусі 2024 года прызнала зборную Беларусі па пляжным футболе, якая ўвайшла ў чацвёрку наймацнейшых на Чэмпіянаце свету ў Дубаі, заваявала бронзу Лігі Еўропы і забяспечыла ўдзел у Чэмпіянаце свету — 2025. Сярод спартоўцаў найлепшым прызналі батуціста Івана Літвіновіча, які стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам, найлепшай спартоўкай – тэнісістку Арыну Сабаленку, якая выйграла два турніры «Вялікага шлема» і ўзначаліла рэйтынг WTA з рэкорднымі прыбыткамі.

«Дынама» і Дзюбэ размаўляюць аб падаўжэнні кантракту

Менскае «Дынама» рыхтуе новы кантракт для канадскага форварда Дылана Дзюбэ з паніжэннем заробку. З 9 ачкамі ў 27 матчах Дзюбэ застаецца важным гульцом, але клуб плануе аптымізаваць фінансавыя выдаткі. Кіраўніцтва і сам хакеіст працягваюць перамовы.

АПЛ: сенсацыі і стабільнасць

У 18-м туры ангельскай Прэм’ер-лігі «Вулверхэмптан» нечакана абыграў «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:0. «Сухі ліст», забіўшы з кутавога, аформіў нападнік «Вулверхэмптана» Матэус Кунья. Гэтая параза стала пятай для Рубена Амарыма ў яго першых 10 матчах, што робіць яго першым трэнэрам за 92 гады з такім антырэкордам у клубе. У іншых матчах «Ліверпуль» прадэманстраваў моц, абыграўшы «Лестэр» 3:1, а «Манчэстэр Сіці» падоўжыў серыю без паразаў, згуляўшы ўнічыю з «Эвертанам» 1:1, хоць Холанд не рэалізаваў пенальці.

Кевін Дэ Бройнэ: Турцыя ці MLS?

Бельгійскі паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кевін Дэ Бройнэ, кантракт якога заканчваецца ўлетку 2025 года, разглядае прапановы ад «Фенербахчэ», MLS і Саудаўскай Аравіі. Турэцкі клуб, якім кіруе Жазэ Маўрынью, гатовы прыняць зорку ў свой склад ужо ў зімовае трансфернае акно.

Беларускае Радыё Рацыя