У тайландскім Пхукеце завяршыўся Кубак свету па цяжкай атлетыцы з удзелам беларускіх штангістаў. Гэты турнір з’яўляўся апошнім кваліфікацыйным стартам на летнія Алімпійскія гульні. Каб разлічваць на пападанне ў Парыж, кожны спартовец быў абавязаны выступіць найменш на пяці адборавых спаборніцтвах. У кожнай вагавай катэгорыі пуцёўкі на Гульні атрымалі па дзесяць найлепшых штангістаў на падставе сусветнага рэйтынгу. На Кубку свету вызначыліся ўладальнікі ліцэнзій у вазе звыш 102 кг у мужчын, да тайскага турніру з сёмым вынікам у 436 кг у агульным табелі падыходзіў наш Эдуард Зязюлін. На жаль, выступы беларускага цяжкавагавіка ў Пхукеце апынуліся няўдалымі: у рыўку Зязюлін не змог зафіксаваць стартавую вагу ў 200 кг і застаўся без заліковага паказчыка. На шчасце, гэты факт не адбіўся на месцы Эдуарда ў рэйтынгу. Паказаць суму двух практыкаванняў вышэй за 436 кг змаглі толькі чацвёра атлетаў, двое з якіх ужо апярэджвалі найлепшы вынік беларуса, а яшчэ двое не патрапілі ў агульны залік з-за абмежавання па нацыянальнай квоце. У выніку Зязюлін застаўся ў рэйтынгу сёмым і стаў уладальнікам пуцёўкі ў Францыю.
Уладзіслаў Калячонак раптоўна правёў матч у НХЛ і набраў 2 балы
Беларус мінулай ноччу быў выкліканы ў “Арызону”, якой наканавана было правесці матч з “Ванкуверам”, у выніку выйграным з лікам 4:3. Калячонак правёў на лёдзе 11 хвілін 3 секунды (з іх 12 секунд у меншасці), набраў 2 (1+1) ачкі, нанёс 1 кідок, заблакаваў 1 стрэл суперніка, пры паказчыку карыснасці «+2». У сезоне НХЛ у яго актыве 2 (1+1) ачкі ў 2 матчах, пры паказчыку карыснасці “+2”.
Экс-баскетбалістка зборнай Беларусі Кацярына Сныціна напярэдадні завяршэння кар’еры выйграла Еўракубак
У фінале па суме дзвюх сустрэч “Лондан Лаёнс”, за які выступае беларуска, перайгралі “Бешыкташ” 81:70. Першы матч брытанская каманда прайграла – 68:75. У матчы ў адказ беларуска правяла на паркеце 7 хвілін 22 секунды. Яна завяршыла сустрэчу без набраных балаў. Пасля завяршэння сезона 38-гадовая Сныціна завершыць прафесійную кар’еру.
«Нёман» стаў лідарам сярод беларускіх клубаў у рэйтынгу IFFHS
Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) прадставіла абноўлены рэйтынг клубаў. Першым сярод беларускіх клубаў стаў «Нёман», які размясціўся на 308-м месцы. Таксама ў рэйтынг трапілі «Тарпеда-БелАЗ» (430) і БАТЭ (435).
Шпілеўскага аштрафавалі за паводзіны на матчы чэмпіянату Кіпра
Беларускага галоўнага трэнера «Арыса» Аляксея Шпілеўскага аштрафавалі за паводзіны на матчы чэмпіянату Кіпра. Нагадаю, што 16 сакавіка беларус пасля прапушчанага пенальці на 81-й хвіліне ўступіў у канфлікт на полі пасля чаго быў выдалены. 31 сакавіка адбываючы дыскваліфікацыю і знаходзячыся на трыбунах падчас матчу супраць «Анартосіса» нахаміў журналістам мясцовага тэлебачання. Спартовы суддзя Арыстоцеліс Врыанідзіс, вывучыўшы перададзеныя яму рэкамендацыі, прыняў рашэнне пакараць Шпілеўскага за парушэнне дысцыплінарнага рэгламенту.
«Барселона» ўпершыню за 9 гадоў забіла 3 мячы ў гасцявым матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
«Барселона» абыграла «ПСЖ» у матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў 3:2. Упершыню з 2015 года каталонская каманда аформіла 3 галы ў гасцявым матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Апошні раз «Барселона» забівала тры мячы на выездзе плэй-оф Лігі чэмпіёнаў у красавіку 2015 года перамагла «ПСЖ» з лікам 3:1 – таксама ў першай гульні 1/4 фіналу. Тады каталонцаў узначальваў цяперашні галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке.
Беларускае Радыё Рацыя