Сёння нас чакае працяг вялікага еўракубкавага футбольнага тыдня. Будуць згуляныя 9 матчаў у Лізе Чэмпіёнаў і 2 гульні ў Лізе Еўропы.

Пачнем з анонса галоўнага турніру. У італьянскім Бергамо мясцовая «Аталанта» прыме шатландскі «Сэлтык», у французскім Брэсце з мясцовым дэбютантам Лігі чэмпіёнаў «Брэстам» згуляе «Баер» з Леверкузена, у Мадрыд да «Атлетыка» завітае французскі «Ліль», бадай што самая топавая афіша сённяшняга дня гэта матч «Барселоны» і мюнхенскай «Баварыі», які адбудзецца ў сталіцы Каталоніі, у госці ў Лісабон да «Бенфікі» завітае «Феенорд» з нідэрландскага Ротэрдама, «Манчэсцер Сіці» прыме ў сябе пражскую «Спарту», у госці да «Лейпцыга» завітае яшчэ адзін прадстаўнік Англійскай Прэм’ер Лігі «Ліверпуль», у Зальцбургу «Рэд Бул» згуляе з «Дынама» з харвацкага Заграбу і ў швейцарскім Берне «Янг Бойз» прыме міланскі «Інтэр».
Таксама двума гульнямі сёння адкрыецца праграма трэцяга тура ў другім па значнасці футбольным турніры старога свету – Лізе Еўропы. Партугальская «Брага» прыме ў сябе нарвежскі «Бодзё Глімт», стартавы свісток гэтага матча прагучаў у гэтыя хвіліны, і «Галатасарай» у Стамбуле прымае шведскі «Эльфсборг».
Сёння адбудзецца адзін перанесены матч польскай Экстракласы
Ва Уроцлаве згуляюць – мінулагодні асноўны канкурэнт беластоцкай «Ягелоніі» за чэмпіёнскі тытул «Шлёнск» і каманда лепшага беларускага легіянера Іллі Шкурына «Сталь» з Мельца. Што праўда, абедзьве каманды зараз знаходзяцца ў падвале турнірнай табліцы.
Менскае “Дынама” правядзе выязны матч 2-га тура Лігі канферэнцый супраць ХІКа
У чацвер, 24 кастрычніка, менскае “Дынама” правядзе ў Хельсінкі выязны матч 2-га тура Лігі канферэнцый супраць ХІКа. Стала вядома судзейская брыгада, якая будзе працаваць на гэтай сустрэчы. Гэта суддзі з Арменіі. Галоўны – Генрык Налбандзян. Дапамагаць на краях яму будуць Атам Сеўгулян і Хачатур Аганесян. Чацвёрты рэферы – Юра Махцесян. Стартавы свісток прагучыць у 22.00 беларускага часу і 21-ю па польскім.
“Сталіца” стартуе ў 5 групе асноўнага раунда адбору міні-футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Сёння менская “Сталіца” стартуе ў 5 групе асноўнага раунда адбору міні-футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Спаборніцтвы пройдуць у французскім Лавалі. Першым супернікам “Сталіцы” будзе швецкая “Удэвала”. Пачатак гульні а 18.00 гадзіне па беларускім часе і на гадзіну раней па польскім.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






