Сёння адбудуцца чатыры матчы 25 тура чэмпіяната Беларусі ў Вышэйшай лізе. Адна гульня ўжо адбылася. У Смаргоні аднайменная каманда перамагла з лікам 2:0 салігорскі «Шахцёр», які з-за штрафных санкцыяў і аднятых на старце сезона Беларускай федэрацыяй футбола 20 ачкоў вылятае ў Першую лігу. Таксама наваполацкі «Нафтан» на сваім полі прайграў «Віцебску» з лікам 0:4. У гэтыя хвіліны гарадзенскі «Нёман» грае са «Слуцкам». А ўвечары супернік «Нёмана» за залатыя медалі чэмпіяната менскае «Дынама» прыме на сваім полі мазырскую «Славію».

У Першай лізе чэмпіяната Беларусі па футболе таксама былі згуляныя некалькі матчаў 29 тура. З цікавых «Ніва» з Долбізна з беларуска-польскага памежжа нечакана прайграла ў сябе дома «Баранавічам». «Астравец» прайграў на выездзе дублю жодзінскага «Тарпеда» з лікам 2:4. А «Ліда» з такім жа лікам перамагла на выездзе «Воршу».
У Трэцяй лізе польскага чэмпіяната па футболе сёння пройдзе матч падляшскага дэрбі
У Ломжы мясцовы «ЛКС» прыме каманду «Вігры» з Сувалак. Час пачатку матча 19:26 на знак 1926 года заснавання каманды ў Ломжы.
У Экстралізе беларускага чэмпіянату «Дынама-Маладэчна» выйграў у «Гомеля»
Пяройдзем да хакея. У Экстралізе беларускага чэмпіяната сёння лідар чэмпіяната «Дынама-Маладэчна» выйграў у «Гомеля» з лікам 2:1. «Ліда» ж на сваёй пляцоўцы была разгромленая менскім «Юнацтвам» з лікам 0:5. У гэтыя хвіліны іншая каманда з Гарадзеншчыны «Нёман» прымае ў Гародні аршанскі «Лакаматыў».
«Гродна-93» саступіў магілёўскаму «Барысфену»
У Прэм’ер-лізе чэмпіяната Беларусі па баскетболе таксама сёння прайшлі дзве гульні. «Гродна-93» ў Гародні саступіў з мінімальным лікам магілёўскаму «Барысфену» з лікам 87:88. А «Рубон» у Віцебску саступіў у экстра-тайме «Менску» з лікам 79:88. Першыя радкі ў турнірнай табліцы займаюць «Барысфен» і «Гродна-93» з 11 і 10 ачкамі адпаведна.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя