Сёння на палях Еўропы распачынаецца вялікі еўракубкавы тыдзень.

Дзевяццю матчамі адкрыецца праграма трэцяга тура ў Лізе чэмпіёнаў. Італьянскі «Мілан» прыме бельгійскі «Бруге», у госці да «Манака» прыедзе сербская «Црвена Звезда», лонданскі «Арсенал» прыме ў сябе данецкі «Шахцёр», «Астан Віла» ў Бірмінгеме згуляе з італьянскай «Балоньяй», гішпанская «Жырона» прыме «Слован» з Браціславы, турынскі «Ювентус» згуляе ў сябе з нямецкім «Штутгартам», французскі «ПСЖ» прыме ў госці нідэрландскі «ПСВ», у Мадрыдзе згуляюць колішнія ўладальнікі Кубка чэмпіёнаў «Рэал» і «Барусія» з Дортмунда і аўстрыйскі «Штурм» у Грацы прыме партугальскі «Спортынг». Пра вынікі гэтых сустрэч паведамім у наступным выпуску навінаў спорту.
Менскае «Дынама» накіравалася ў Фінляндыю на матч Лігі канферэнцый супраць ХІКа
Сёння раніцай аўтобус з футбалістамі выехаў з клубнай базы ў Стайках на Вільню, адкуль затым стартуе авіярэйсам да Хельсінкі. У сталіцы Фінляндыі “бела-сініх” чакае паядынак другога тура групавога этапа Лігі канферэнцый з мясцовай камандай ХІК. Гульня пройдзе ў чацвер, 24 кастрычніка. Трэнерскі штаб на чале з Вадзімам Скрыпчанкам уключыў у выязны склад 23 гульца. Па-за абоймай засталіся Раман Бягуноў, Аляксандр Сачыўка, Данііл Сілінскі і Райманд Адэола, якія аднаўляюцца пасля пашкоджанняў.
Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук заявіў пра магчымасці ўдзелу беларускай футбольнай каманды ў чэмпіянаце Расеі
“Гэтая тэма прапрацоўвалася. Думаю, яна яшчэ не знятая з парадку дня. Гэтае пытанне ляжыць у плоскасці ўзаемадзеяння дзвюх федэрацый – Расейскага футбольнага саюза і нашай Асацыяцыі беларускай федэрацыі футбола. Цалкам магчыма яе перспектыва. Гэта можа быць і салігорскі “Шахцёр”, і гарадзенскі “Нёман”, і барысаўскі БАТЭ, і менскае “Дынама”. Любы клуб, які будзе на вяршыні чэмпіяната рэспублікі. Гэтае пытанне можна прапрацоўваць на перспектыву, – сказаў Кавальчук і, як прыклад, прывёў удзел хакейнага менскага «Дынама» ў расейскай кантынентальнай лізе”, – сказаў Кавальчук.
Сёння пройдуць тры матчы 16 тура беларускай Экстралігі
«Берасце» прыме ў сябе баранавіцкі «Авіятар», салігорскі «Шахцёр» згуляе са смаленскім «Славуцічам» і «Віцебск» на берагах Дзьвіны прыме «Магілёў».
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






