Беларускі футбаліст, капітан казахстанскага «Атырау» Ігар Стасевіч, працягнуў кантракт са сваім клубам. Пра гэта паведаміла прэс-служба «Атырау». У мінулым сезоне Стасевіч выходзіў на поле ў 26 матчах, забіў 2 мячы і аддаў 3 асіста.
Арыньё стане гульцом «Радзімы»
Паведамляецца, што экс-абаронца мінскага “Дынама” Арыньё падпіша кантракт з “Родзінай”, якая выступае ў першай расійскай лізе. 28-гадовым бразільцам таксама цікавіліся “Хімкі” і “Тарпеда”. Нагадаю, што Арыньё на працягу двух сезонаў выступаў за менскае «Дынама», у складзе якога правёў 58 матчаў і вызначыўся 12 (2+10) баламі. У кар’еры футбаліста значацца бразільскія каманды «Жувентус», «Сантас», «Понтэ-Прэту», «Флумінэнсе» і «Аэстэ». “Родзіна” па выніках першай часткі сезона займае сёмае месца ў турнірнай табліцы Д2, набраўшы 28 ачкоў у 20 матчах.
«Ліверпуль” перамог “Ньюкасл” і умацаваў лідарства
У матчы 20-га тура чэмпіянату Англіі “Ліверпуль” на сваім полі перамог “Ньюкасл” з лікам 4:2. Галявым дублем у матчы вызначыўся нападнік «Ліверпуля» Махамед Салах. Таксама ён на 22-й хвіліне не рэалізаваў пенальці. У дадзены момант каманда Юргена Клопа займае першае месца ў турнірнай табліцы АПЛ, набраўшы 45 ачкоў у 20 матчах. У найбліжэйшага пераследніка “Астан Вілы” 42 балы. “Ньюкасл” з 29 ачкамі размясціўся на дзевятым радку.
Украінскі нападнік Доўбік трапіў у сферу інтарэсаў “Чэлсі”
«Чэлсі» выказаў зацікаўленасць у набыцці ўкраінскага нападніка «Жыроны» Арцёма Доўбіка. Паводле інфармацыі «Спорт-Экспрэс», у трансферы 26-гадовага футбаліста зацікаўлены галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіё Пачэціна. Коуч жадае займець гульца ўжо ўзімку. Меркаваная сума трансферу – 45 мільёнаў еўра. За лонданскі клуб са студзеня выступае ўкраінец Міхаіл Мудрык. У цяперашнім сезоне Доўбік згуляў за «Жырону» 20 матчаў, у якіх забіў 12 мячоў і аддаў 6 галявых перадач. Дзеючы кантракт гульца з іспанскай камандай разлічаны да лета 2028 года.
Осака выйграла ў першым жа матчы пасля вяртання на корт
Чатырохразовая пераможца турніраў “Вялікага шлема”, экс-першая ракетка свету, японка Наомі Осака з перамогі вярнулася ў тур пасля 15-месячнай паўзы, звязанай з нараджэннем дачкі. У першым афіцыйным матчы на турніры ў Брысбене Осака абыграла 84-ю ракетку свету немку Тамару Корпач 6:3, 7:6 (11:9). Сустрэча доўжылася 1 гадзіну і 50 хвілін. Арганізатары ўручылі тэнісістцы, якая апошні раз выходзіла на корт 20 верасня 2022 года, “уайлд кард”. Наступнай суперніцай Осакі ў Брысбене стане былая першая ракетка свету чэшка Караліна Плішкава.
Беларускае Радыё Рацыя