У праграме перадач СТБ на 7 лістапада няма матча асноўнага раўнда Лігі канферэнцый паміж «Легіяй» і менскім «Дынама».
Раней фанацкая група менскага «Дынама» заклікала беларусаў прыйсці на матч у Варшаве са сцягамі і іншай сімволікай.
«Гэты матч — найлепшая магчымасць нагадаць свету пра тое, што адбываецца з Беларуссю, у Беларусі. Аб’яўляецца агульны збор на гульню!
Купляйце квіткі на стадыён (на любы сектар, на любыя месцы), бярыце як мага больш сцягоў і атрыбутыкі нашых колераў», — гаварылася ў паведамленні фанацкага канала «Zrobleny ū Miensku».
На гульню ўжо прададзена больш за 22 тысячы білетаў.