BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Свёнтэк прабілася ў паўфінал Australian Open

На кортах Мельбурна вызначыліся ўсе ўдзельніцы паўфінала жаночага адзіночнага разраду. Польская тэнісістка Іга Свёнтэк упэўнена перамагла Эму Навару з ЗША 6:1, 6:2 і сустрэнецца ў наступным этапе з яшчэ адной амерыканкай, Мэдысан Кіз, якая абыграла Эліну Світоліну з Украіны 3:6, 6:3, 6:4.

Фота: gotennis.ru

Першая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка, прабілася ў паўфінал, перамогшы Анастасію Паўлючэнкаву з Расеі. Яе суперніцай стане іспанка Паула Бадоса. У мужчынскім турніры італьянскі тэнісіст Янік Сінэр перамог Алекса Дэ Мінаўра з Аўстраліі 6:3, 6:2, 6:1 і сустрэнецца ў паўфінале з амерыканцам Бэнам Шэлтанам. У другім паўфінале згуляюць серб Новак Джокавіч і прадстаўнік Нямеччыны Аляксандр Звераў.

Протас дапамог «Вашынгтону» ў НХЛ

Беларускі нападнік «Вашынгтона» Аляксей Протас аддаў выніковую перадачу ў матчы супраць «Эдмонтана». «Вашынгтон» перамог 3:2, працягнуўшы серыю перамог да пяці матчаў. У 47 гульнях НХЛ у актыве Пратаса 39 ачкоў.

«Фэр’естад» і «Цюрых» сустрэчацца ў фінале хакейнай Лігі чэмпіёнаў

Шведскі «Фэр’естад» і швейцарскі «Цюрых» сталі фіналістамі Лігі чэмпіёнаў. Фінал пройдзе 18 лютага. Абедзве каманды ўжо былі неаднаразовымі чэмпіёнамі сваіх краін і міжнародных турніраў.

Дортмундская «Барусія» засталася без галоўнага трэнера

Нуры Шахін пакінуў пасаду галоўнага трэнера дортмундскай «Барусіі» пасля серыі няўдач. Адстаўка адбылася пасля паразы ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Балоньі». Клуб займае 10-е месца ў Бундэслізе. Сярод магчымых кандыдатаў на пасаду называюцца Рогер Шмідт і Ніко Ковач.

Левандоўскі паўтарыў рэкорд Раналду

Нападнік «Барселоны» Роберт Левандоўскі дасягнуў рэкорду Крышціяну Раналду па колькасці галоў з пенальці ў Лізе чэмпіёнаў – 19 мячоў. У апошнім матчы супраць «Бенфікі» Левандоўскі двойчы забіў з 11-метровай адзнакі, дапамогшы камандзе перамагчы з лікам 5:4.

Сённяшнія матчы Лігі чэмпіёнаў: вырашальныя сустрэчы

Сёння ў рамках Лігі чэмпіёнаў адбудуцца некалькі важных матчаў, якія могуць вызначыць лёс каманд у турніры. На “Санцьяга Бэрнабэу” мадрыдскі “Рэал” прыме аўстрыйскі “Зальцбург”. Для “Рэала” гэта магчымасць замацаваць свае пазіцыі ў турніры пасля нядаўняй паразы ад “Мілана”. “Зальцбург”, пад кіраўніцтвам новага трэнера Томаса Летша, імкнецца працягнуць барацьбу ў Лізе чэмпіёнаў.  На “Парк дэ Прэнс” у Парыжы, “Пары Сэн-Жэрмэн” сустрэнецца з “Манчэстэр Сіці”. Абедзве каманды знаходзяцца на мяжы вылету і маюць патрэбу ў перамозе для працягу ўдзелу ў турніры. Акрамя таго, “Мілан” прыме “Жырону” на “Сан-Сіра”. Для “Жыроны” гэта шанец пазбегнуць вылету і захаваць надзеі на прасоўванне ў наступны этап. “Мілан” жа імкнецца ўвайсці ў лік васьмі найлепшых каманд.

Беларускае Радыё Рацыя