Яўген Шыкаўка быў прызнаны заўзятарамі найлепшым нападнікам польскага футбольнага клуба «Карона» ў мінулым сезоне.

У 33 матчах ён забіў 10 мячоў і зрабіў адзін асіст. Яго галявы дубль у апошнім матчы сезона дапамог «Кароне» пазбегнуць вылету ў ніжэйшы дывізіён. Па выніках сезона каманда заняла 14-е месца.
Футбалісты зборнай Беларусі згуляюць з ізраільцянамі ў Будапешце
Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць сёння кантрольны паядынак з камандай Ізраіля ў Будапешце. Сустрэчу, якая адбудзецца на полі стадыёна “Феранца Сусы”, будзе судзіць венгерская брыгада арбітраў на чале з Тамашам Богнарам. Пасля нядаўняй хатняй паразы ад расейцаў 0:4 беларусы паспрабуюць рэабілітавацца і дамагчыся станоўчага выніку. Да таго ж будуць імкнуцца і супернікі, якія ў мінулы ўік-энд саступілі на выездзе зборнай Венгрыі з лікам 0:3. Паводле Карласа Алоса: «У матчы з Ізраілем па розных прычынах не згуляюць Эбонг, Канцавы, Бачароў, Малькевіч і Паліцэвіч. Спарынг стане для беларускіх падначаленых іспанскага спецыяліста Карласа Алоса Ферэра чарговай праверкай сіл перад стартам у новым сезоне Лігі нацый. Свой першы паядынак у групе С3 беларусы правядуць 5 верасня супраць каманды Балгарыі, а 8 верасня згуляюць з футбалістамі Люксембурга. У гэтым квартэце таксама выступіць зборная Паўночнай Ірландыі.
Роберт Левандоўскі не згуляе ў першым матчы Еўра-2024
Афіцыйны профіль польскай зборнай «Łączy Nas Piłka» падзяліўся медыцынскім заключэннем пра стан здароўя некаторых гульцоў. З яго вынікае, што Роберт Левандоўскі не згуляе ў першым матчы Еўра 2024 супраць Нідэрландаў. «Роберт Левандоўскі атрымаў разрыў двухгаловай мышцы сцягна, што выключыць яго з першага матчу турніру. Робім усё, каб Роберт змог згуляць у другім матчы супраць Аўстрыі», — чытаем у заяве, падрыхтаванай лекарам Яцэкам Ярашэўскім.
Ціманоўская пракаментавала нявыхад у фінал ЧЕ
«Прыехала сюды з адной мэтай – медаль! Так, можа, нехта скажа, што гэта немагчыма, але ў гэта верыла і падрыхтавалася. Бег з самага пачатку быў не мой, ён быў вельмі напружаным, а заўсёды бегаю спакойна. Праглядала яго некалькі разоў і не разумела, як гэта адбылося, чаму бег быў такім дзіўным, але час не павярнуць назад. Сумна да глыбіні душы, паколькі гэтая Еўропа была маім шанцам, якім я не скарысталася. Сказала сабе: альбо бярэш медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Рыме, альбо заканчваеш кар’еру. І зараз не ведаю, што далей. Наперадзе цэлы сезон і Гульні, але паабяцала сабе, што рашэнне будзе прынятае пасля Гульняў, – напісала Ціманоўская.
Вадзім Шыпачоў можа перайсці ў менскае “Дынама”
Агент 37-гадовага нападніка Станіслаў Раманаў пракаментаваў гэта так: – Вядзем перамовы з менскім “Дынама” аб магчымым абмене, але казаць пра яго як пра факт, які адбыўся, пакуль рана, – сказаў прадстаўнік Шыпачова. Раней “Спорт-Экспрэс” паведамляў, што самым высокааплатным гульцом менскага “Дынама” ў сезоне стане 32-гадовы канадзец Танэр Фрыц. Яго гадавы ганарар складзе 615 тысяч даляраў. Зарплата расейца Вадзіма Шыпачова ў “Ак Барсе” — 845 тысяч даляраў.
Фінал Кубка Стэнлі. Адзін Эван дапамог іншаму, і “Фларыда” павялічыла адрыў у серыі з “Эдмантанам”
Два галы Эвана Радрыгеса і выніковы трэці перыяд дапамаглі «Фларыдзе» святкаваць перамогу над «Эдмантанам» у другім матчы фінальнай серыі плэй-оф. На гэты раз у Сяргея Баброўскага было ўжо не так шмат працы: суадносіны кідкоў – 29-19 на карысць гаспадароў. А пераможны гол Эвана Радрыгеса – следства няўдалай спробы яго цёзкі Эвана Бушара выкінуць шайбу з зоны – 4:1 на карысць “Фларыды» і 2:0 у серыі.
У Гародні адбыўся развітальны матч Максіма Нясвадзьбы
На пляцоўцы сустрэліся каманда «Кронан» і зборная сяброў-легіянераў гандбаліста, сярод якіх Арцём Каралёк, Аляксандр Бачко ды іншыя.
Гульня завяршылася з лікам 27:22 на карысць сяброў-легіянераў. Нясвадзьба правёў па тайме за кожную каманду, забіўшы свой апошні мяч на заключнай хвіліне гульні. Усяго ён вызначыўся 10 галамі.
Беларускае Радыё Рацыя