Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч і прадстаўніца Грузіі Аксана Калашнікава прабіліся ў фінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-125 у французскім Кантрэксевіле з прызавым фондам 115 тысяч даляраў. У паўфінале беларуска-грузінскі тандэм абыграў у дзвюх партыях французскі дуэт Караль Манэ / Марго Руўруа – 6:2, 6:3. У вырашальным матчы яны сустрэнуцца з кітаянкамі Фан-сянь У і Шуан Чжан.
Гнедчык заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор’і
Беларуская спартоўка Марыя Гнедчык стала прызёрам чэмпіянату Еўропы па сучасным пяціборʼі, які праходзіць у Будапешце. У суботнім фінале ў жанчын прынялі ўдзел 18 спартовак, у тым ліку дзве прадстаўніцы Беларусі – Марыя Гнедчык і Анастасія Малашэнака. Лідар нацыянальнай каманды Марыя Гнедчык заняла 8-е месца па выніках фехтавання, паказала 15-ы вынік у канкуры і 11-ы час у заплыве на 200 м. На старт заключнага віду праграмы лазер-рана наша спартоўка выходзіла дванаццатай з адставаннем ад тройкі ў 29 секунд. У сваёй кароннай дысцыпліне, якая спалучае бег і стральбу, Марыя выступіла лепш за ўсіх суперніц, дзякуючы чаму адыграла дэфіцыт у паўхвіліны. Фінішную рысу Гнедчык перасекла трэцяй, на імгненне апярэдзіўшы англічанку Эму Уітакер. Чэмпіёнкай Еўропы 2024 года стала Керанца Брайсан з Вялікабрытаніі, срэбра заваявала швейцарка Ганна Юрт. Анастасія Малашэнака размясцілася на выніковым 15-м радку.
Гарноська выйшла ў фінал у практыкаванні з абручом на этапе Кубка выкліку ў Румыніі
У румынскай Клуж-Напацы стартаваў другі і заключны этап сусветнага Кубка выкліку 2024 года па мастацкай гімнастыцы. Гэты старт зʼяўляецца апошняй праверкай перад Алімпійскімі гульнямі, якія стартуюць праз два тыдні, таму турнір у Румыніі сабраў практычна ўсіх наймацнейшых гімнастак планеты. Беларускую каманду прадстаўляюць лідары Аліна Гарноська і Анастасія Салос. У пятніцу дзяўчыны пачалі спаборніцтвы ў шматборʼі, вызначыўшы фіналістак у практыкаваннях з мячом і абручом. У кампазіцыі з мячом Гарноська паказала 10-ы вынік, а з абручом стала трэцяй, што дазваляе ёй працягнуць барацьбу за ўзнагароды. Анастасія Салос заняла 12-е месца ў праграме з абручом і 19-е – з мячом, у фіналы прайшлі па восем найлепшых гімнастак. Пасля двух відаў у заліку шматборʼя Гарноська размяшчаецца на чацвёртым радку.
Стаў вядомы нумар Ляўшуна ў «Чыкага»
Беларускі абаронца «Чыкага» Арцём Ляўшуноў вызначыўся з гульнявым нумарам на спіне. Гулец вырашыў абраць нумар 55. Аб гэтым паведамляе клубная прэс-служба. Нагадаем, Ляўшуноў стаў другім нумарам драфта НХЛ.
Хаві Сімонс можа стаць гульцом «Манчэстар Юнайтэд»
Паўабаронца «ПСЖ» Хаві Сіманс можа далучыцца да «Манчэстэр Юнайтэд» на правах арэнды. 21-гадовы гулец у мінулым сезоне выступаў за «Лейпцыг» таксама на правах арэнды. На цяперашнім чэмпіянаце Еўропы Сіманс разам са зборнай Нідэрландаў дайшоў да паўфіналу розыгрышу, дзе ўступіў Англіі з лікам 1:2. У тым матчы хаўбек вызначыўся забітым мячом.
Беларускае Радыё Рацыя