BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шымановіч і Сарасуа выйгралі парны турнір WTA у Мексіцы

Беларуска Ірына Шымановіч і мексіканская тэнісістка Рэната Сарасуа сталі пераможцамі парнага разраду турніру WTA-125 у мексіканскім Пуэрта-Вальярта з прызавым фондам 115 тысяч даляраў. У фінальнай сустрэчы яны абыгралі італьянскі дуэт Ангеліка Маратэлі / Каміла Разатэла – 6:2, 7:6 (7:1).

“Мінск” адправіш восем мячоў у брамку “Сталіцы”

“Мінск” на хатняй арэне абыграў “Сталіцу” ў матчы 16-га тура чэмпіянату краіны па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд — 8:1. “Мінск” з 30 ачкамі ідзе чацвёртым у табліцы, у “Сталіцы” 35 балаў і трэцяя пазіцыя. У іншых матчах “Дарожнік” і УУС-“Дынама” разышліся мірам – 1:1. Берасцейскі “Меркурый”-ДМК на хатняй арэне саступіў гомельскаму БЧ з лікам 2:5.

Жаночая зборная Беларусі згуляла ўнічыю з мальтыйкамі

Жаночая зборная Беларусі па футболе завяршыла выступы на таварыскім турніры “The Visit Malta Women’s Trophy”. Каманда Юрыя Малеева ў нядзелю згуляла ўнічыю з гаспадынямі-мальтыйкамі – 1:1. У складзе беларускай дружыны на 93-й хвіліне лік зраўняла Яна Арцішэўская.

Менскае “Дынама” згуляе з футбалістамі “Смаргоні” на старце 34-га чэмпіянату Беларусі

У Менску адбылося лёсаванне 34-га чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Чэмпіён краіны менскае “Дынама” ў першым туры сустрэнецца на сваім полі з футбалістамі “Смаргоні”. Уладальнік срэбраных медалёў гарадзенскі “Нёман” таксама на хатняй арэне згуляе з наваполацкім “Нафтанам”. Бронзавыя прызёры футбалісты жодзінскага “Тарпеда-БелАЗа” будуць гуляць у гасцях у дзяржынскага “Арсенала”. 15-разовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ прыме на сваёй арэне “Менск”. Склады астатніх пар першага тура: “Іслач” – “Дынама” (Берасце), “Шахцёр” – “Віцебск”, “Слуцк” – “Гомель”, “Славія” – “Днепр”. Сустрэчы стартавага туру пройдуць 14-17 сакавіка.

Тры футбалісты “Цэнтра Футбола” працягнуць кар’еру ў берасцейскім “Дынама”

Берасцейскае “Дынама” паведаміла аб падпісанні кантрактаў з трыма маладымі футбалістамі. У каманду перайшлі Данііл Нарчук, Даніла Кашталян і Аляксей Кажаноўскі. Яны падпісалі трохгадовыя кантракты. Нарчук – 18-гадовы паўабаронца, які нарадзіўся ў Жодзіне. З 2016 па 2022 год ён выступаў за маладзёжныя каманды “Тарпеда-БелАЗа”, а затым прадстаўляў Акадэмію БФФ і “Цэнтр футбола”. Кашталян – 18-гадовы брамнік. Ураджэнец Бярозы з 2018 па 2020 год займаўся ў акадэміі берасцейскага “Дынама”, пасля чаго ў яго кар’еры былі “Рух” і “Цэнтр футбола”. Кажаноўскі – 18-гадовы абаронца, які нарадзіўся ў Берасці. З 2012 па 2020 год займаўся ў акадэміі берасцейскага “Дынама”, а пасля гуляў за “Рух” і “Цэнтр футбола”, перадае прэс-служба клуба.

“Заглембе” Хацкевіча прайграла “Рэсовіі”

У матчы другога дывізіёна чэмпіянату Польшчы “Заглембе”, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч, прайграў “Рэсовіі” з лікам 0:1. У каманды з Сасноўца засталося 11 балаў, з якімі яна замыкае турнірную табліцу. Кіеўскае “Дынама” на выездзе перамагло “Металіст” у матчы 18-га тура чэмпіянату Украіны — 4:2. Кіяўляне з 31 ачком ідуць пятымі ў табліцы. Мадрыдскі “Рэал” перамог “Севілью” ў матчы 26-га тура чэмпіянату Іспаніі — 1:0. Адзіны мяч у «сметанковых» забіў харвацкі паўабаронца-ветэран Лука Модрыч. “Рэал” з 65 ачкамі ўзначальвае табліцу, апярэджваючы “Барселону” на восем балаў. “Ювентус” дзякуючы дублю Душана Улахавіча абыграў “Фразінонэ” ў матчы 26-га тура чэмпіянату Італіі — 3:2. “Ювентус” з 57 ачкамі ідзе другім у табліцы, адстаючы ад “Інтэра”, які напярэдадні разграміў “Лечэ” 4:0, на шэсць балаў, але ў міланцаў ёсць два матчы ў запасе. “Напалі” згуляў унічыю з “Кальяры” 1:1. “ПСЖ” згуляў унічыю з “Рэнам” у матчы 23-га тура чэмпіянату Францыі — 1:1. Парыжане з 54 ачкамі лідзіруюць у табліцы, апярэджваючы “Брэст” на 11 балаў. “Інтэр Маямі”, за які выступае аргенцінскі нападнік Ліянэль Месі, згуляў унічыю 1:1 з “Лос-Анджэлес Гэлаксі” ў рамках чэмпіянату МЛС. Месі ўсталяваў канчатковы лік, забіўшы на трэцяй даданай хвіліне. Пасля двух матчаў у МЛС “Інтэр Маямі” з чатырма ачкамі размяшчаецца на першым месцы Усходняй канферэнцыі.

Беларускае Радыё Рацыя