BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шымановіч не трапіла ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч не здолела прабіцца ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату ЗША. Мінулай ноччу ў другім раундзе кваліфікацыі беларуска саступіла ў трохсэтавым паядынку аўстралійскай тэнісістцы Маі Джойнт – 5:7, 6:3, 0:6.
Такім чынам, з трох беларусак, якія стартавалі ў кваліфікацыі, толькі Аляксандра Сасновіч працягвае барацьбу за выхад у асноўны этап US Open. У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку US Open суперніцай Сасновіч будзе турчанка Зейнэп Сонмез.
Без удзелу ў кваліфікацыі ў Нью-Ёрку згуляюць беларускі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. Асноўны этап апошняга ў сезоне турніру серыі “Вялікага шлема” пройдзе з 26 жніўня па 8 верасня.

Менскае “Дынама” згуляе з “Андэрлехтам” у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы

Футбалісты менскага “Дынама” правядуць першы матч плэй-оф Лігі Еўропы супраць бельгійскага “Андэрлехта”. Сённяшнюю сустрэчу ў венгерскім Мезекевешдзе (пачатак у 21.45 па беларускім часе) будзе судзіць нарвежская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Рохіт Сагі. Паядынак у адказ пройдзе 29 жніўня ў Бруселі. Пераможца гэтага двухматчавага супрацьстаяння выступіць у асноўным этапе Лігі Еўропы, а той, хто прайграе, згуляе ў трэцім па рангу турніры – Лізе канферэнцый.

«Ягелонія» супраць «Аякса»

Футбалісты беластоцкай “Ягелоніі” ужо сёння на сваім стадыёне сустрэнуцца з адным з самых моцных супернікаў, з якімі яны калі-небудзь сустракаліся – амстэрдамскім “Аяксам”, 35-разовым чэмпіёнам Нідэрландаў. На коне – выхад у Лігу Еўропы, што з’яўляецца вялізным выпрабаваннем, але і шанцам дасягнуць гістарычнага поспеху.
Трэнер «Ягелоніі» Адрыян Семянец усведамляе сілу і клас суперніка, але падкрэслівае, што яго каманда не мае намеру здавацца і будзе змагацца за перамогу.
Усе квіткі на матч раскуплены, сярод гледачоў таксама будзе каля 400 заўзятараў “Аякса”. Матч пачнецца ў 20.45 на стадыёне на вуліцы Сланэчнай у Беластоку. Пераможца выйдзе ў асноўны раунд Лігі Еўропы, а той, хто прайграе, працягне барацьбу ў Лізе канферэнцый.

Капленка пяройдзе ў «Хімкі» – сума трансферу складзе каля 700 тысяч еўра

Хаўбек «Балтыкі» Кірыл Капленка неўзабаве пакіне клуб і пяройдзе ў «Хімкі», паведамляе «РБ Спорт». Крыніца адзначае, што сума ўмовы складзе каля 700 тысяч еўра. Адзначым, што «Балтыка» выдаткавала на трансфер гульца ў пачатку года 1 мільён 600 тысяч еўра. У бягучым сезоне ў складзе «Балтыкі» беларус адыграў тры сустрэчы ў расейскай першай лізе.

«Арсенал» гатовы прапанаваць за Лукмана 50 мільнаў еўра + бонусы + магчымасць уключэння ў здзелку Ківера

Лонданскі «Арсенал» зацікаўлены ў падпісанні нападніка «Аталанты» Адэмолы Лукмана. Паводле інфармацыі Альфрэда Педулы, «кананіры» гатовы прапанаваць 50 мільёнаў еўра + бонусы + магчымасць уключэння ў здзелку польскага абаронцы Якуба Ківера, які падабаецца Джан П’ера Гасперыні. «Аталанта» просіць за гульца 65-70 мільёнаў еўра, але пры гэтым не выключаецца, што клуб прапануе Лукману падпісаць новы кантракт з падвоенай зарплатай і клаўсулай. Нагадаем, 26-гадовы нігерыец стаў гульцом «Аталанты» у жніўні 2022 года – тады клуб заплаціў за яго «Ляйпцыгу» 15 мільёнаў еўра. З тых часоў Адэмола забіў 32 мячы і аддаў 15 галявых перадач, у тым ліку зрабіў хет-трык у апошнім фінале Лігі Еўропы супраць «Баера» 3:0.

Дзюпланціс з рэкордам выйграў «Дыяментавую лігу» ў скачках з шостам у Лазане

Двухразовы алімпійскі чэмпіён у скачках з шостам Арман Дзюпланціс стаў пераможцам этапу «Дыяментавай лігі» ў Лазане. Дзюпланціс паказаў вынік 6,15 м. Гэта новы рэкорд этапу «Дыяментавай лігі» ў Швейцарыі. Дзюпланцісу, нагадаем, належыць сусветны рэкорд у гэтай дысцыпліне – 6,25 м. Трэцяе месца падзялілі адразу тры спартоўцы, якія скокнулі на 5 метраў 82 сантыметры.

Беларускае Радыё Рацыя