BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шымановіч прайшла ў чвэрцьфінал турніру WTA у Канкуне

Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч выйшла ў 1/4 фіналу турніру WTA-125 у Мексіцы.

Фота: pressball.by

У напружаным трохсэтавым матчы яна перамагла аўстралійку Тайлу Прэстан – 6:4, 1:6, 7:5. У наступным раўндзе яе чакае сустрэча з брытанкай Францэскай Джонс.

“Нёман” і “Дынама Берасце” згуляюць у фінале Winter Cup

Гарадзенскі “Нёман” выйграў у “Слуцка-2024” з лікам 1:0 і выйшаў у фінал зімовага турніру Winter Cup у Берасці. Адзіны гол забіў Артур Назарэнка. У другой сустрэчы “Дынама Берасце” згуляла ўнічыю з “Нафтанам” – 1:1 і таксама гарантавала сабе месца ў вырашальным матчы.

БАТЭ – найлепшы беларускі клуб у рэйтынгу УЕФА, але далёка за топ-200

У абноўленым клубным рэйтынгу УЕФА БАТЭ займае 220-е месца – гэта найлепшы вынік сярод беларускіх каманд. Менскае “Дынама” знаходзіцца на 229-й пазіцыі, “Тарпеда-БелАЗ” – на 265-й. Лідарамі еўрапейскага футболу застаюцца “Рэал”, “Манчэстар Сіці” і “Баварыя”.

39-гадовы Стасевіч шукае новы клуб, Казахстан – адзін з варыянтаў

Беларускі паўабаронца Ігар Стасевіч пакуль не знайшоў сабе новую каманду на сезон 2025 года. Ён разглядае розныя варыянты, у тым ліку прапановы з Казахстана. У мінулым годзе Стасевіч выступаў за “Атырау”, дзе згуляў 59 матчаў, забіў 7 галоў і аддаў 11 галявых перадач.

Беларускі брамнік Стэпанаў пераехаў у Грузію

Раман Стэпанаў, які ў мінулым сезоне выступаў за “Маладзечна-2018”, стаў гульцом грузінскай “Гагры”. У мінулым сезоне ён правёў 33 матчы і 20 разоў сыходзіў з поля без прапушчаных галоў.

Пагба не стане гульцом “Фіярэнціны” – клуб змяніў сваё рашэнне

Французскі паўабаронца Поль Пагба мог працягнуць кар’еру ў “Фіярэнціне”, аднак італьянскі клуб адмовіўся ад здзелкі. Кіраўніцтва “фіялак” вырашыла, што нават з улікам фінансавых саступак экс-гульца “Ювентуса” яго прыход не будзе карысным для каманды. Раней “Марсэль” таксама цікавіўся Пагба, але плануе весці перамовы не раней за сакавік, калі завершыцца яго дыскваліфікацыя.

“Рома” і “Порту” сустрэнуцца ў галоўным матчы дня ў Лізе Еўропы

Сёння адбудуцца першыя матчы плэй-оф Лігі Еўропы. Адзін з галоўных паядынкаў – сустрэча “Ромы” і “Порту”. Таксама сярод цікавых супрацьстаянняў – “Фенербахчэ” супраць “Андэрлехта” і “АЗ” супраць “Галатасарая”. Усе восем гульняў пройдуць у два сеансы – частка пачнецца ў 19:45, астатнія стартуюць у 22:00 па беларускім часе. Матчы ў адказ запланаваныя на 20 лютага.

Раналду зноў стаў самым высокааплатным спартсменам свету

Капітан “Аль-Насра” і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду зарабіў летась 260 мільёнаў даляраў, стаўшы самым высокааплатным спартоўцам у свеце. Другім у рэйтынгу апынуўся баскетбаліст Стывен Кары (амаль 154 мільёны), трэцім – баксёр Тайсан Ф’юры (147 млн). У топ-10 таксама трапілі Месі, Неймар, Мбапэ і Бензема.

Беларускае Радыё Рацыя