BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шымановіч выйграў бронзу Чэмпіяната свету

Ілля Шымановіч прынёс беларускай камандзе першы медаль чэмпіянату свету па плаванні на кароткай вадзе, які праходзіць у Будапешце. У вячэрняй праграме трэцяга спаборніцкага дня Шымановіч прыняў удзел у фінале на стомятроўцы брасам. Ілля паказаў вынік 55,60 секунды і заваяваў бронзавую ўзнагароду. Перамог з часам 55,47 Цінь Хаян з Кітая, другім фінішаваў расіянін Кірыл Прыгода 55,49. Гэты медаль сусветных форумаў у 25-метровым басейне стаў для Іллі пятым у кар’еры: Шымановіч перамагаў на гэтай дыстанцыі ў 2021 годзе, акрамя гэтага на яго рахунку былі два сярэбраныя медалі і адна бронзавая. Таксама за крок ад п’едэстала на гэтай жа дыстанцыі ў жанчын спынілася Аліна Змушко. У вырашальным заплыве беларуска закранула борцік чацвёртай, саступіўшы ўсяго 0,16 секунды бронзавай медалістцы Энелі Яфімавай з Эстоніі.

Менскае “Дынама” здабыло першую перамогу ў Лізе канферэнцый УЕФА

Футбалісты менскага “Дынама” святкавалі першую перамогу ў гульнях агульнага этапа Лігі канферэнцый УЕФА, паведамляе. У Сумгаіце ў намінальна хатнім паядынку 5-га тура чэмпіёны Беларусі абыгралі паўночнаірландскі “Ларн” з лікам 2:0. На 65-й хвіліне “дынамаўцы” зарабілі пенальці, які рэалізаваў Аляксей Гаўрыловіч – 1:0. Неўзабаве чарговую верхавую перадачу Вадзіма Пігаса з правага фланга дакладным ударам завяршыў Глеб Жардзеў. Да гэтага падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі пацярпелі паразы ад шатландскага “Харца”, фінскага ХІКа, польскай “Легіі” і дацкага “Капенгагена”. Свой апошні матч кантынентальнага турніру мінскія дынамаўцы правядуць 19 снежня ў Афінах з грэчаскім “Панацінаікасам”. Лідэр турніру – лонданскі “Чэлсі” святкаваў сваю пятую перамогу запар, абгуляўшы ў Алматы футбалістаў “Астаны” з беларускім паўабаронцам Максам Эбонгам у складзе – 3:1. Цяпер у актыве “Чэлсі” 15 ачкоў з 15 магчымых.

“Ягелонія” і “Легія” упершыню прайгралі ў Лізе Канферэнцый

Для польскіх каманд у Лізе канферэнцый дзень быў няўдалым. Пасля вялікай серыі без паразаў варшавская “Легія” і беластоцкая “Ягелонія” прайгралі свае матчы. Нягледзячы на ​​тое, што польскія чэмпіёны мелі перавагу на працягу большай часткі матча супраць “Млада-Баляслаў”, у другім тайме яны дапусцілі адну ключавую памылку і былі пакараныя. «Ягелонія» прайграла 0:1, а пераможны гол забіў Патрык Выдра. “Беластачане засталіся з 10-ю ачкамі і істотна ўскладнілі сабе сітуацыю, займаючы 8-е месца. У сваю чаргу варшаўская «Легія» прайграла «Лугана» з лікам 1:2. Польскія віцэ-чэмпіёны захапілі лідэрства не прайшло і чвэрці гадзіны. На 11-й хвіліне з перадачы Марка Гуаля адзначыўся Рэя Марысіта і, здавалася, што гэта пачатак чарговай перамогі. Аднак замест трыумфу і выхаду ў 1/8 фіналу адбылося два бязлітасных камбэка. Пасля чырвонай карткі Радавана Панкава гаспадары дагульвалі матч удзесяцёх. “Легія” з 12 ачкамі займае 4 пазіцыю ў агульнай табліцы.

Протас і Калячонак адзначыліся галамі, Коласаў выйграў чацвёрты матч у НХЛ.

Беларускія хакеісты дапамаглі сваім камандам дамагчыся перамог у матчах рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі. Лідэр Усходняй канферэнцыі “Вашынгтон” на выездзе абыграў “Каламбус” з лікам 2:1. Абедзве шайбы ў складзе сталічнага клуба закінуў беларускі нападнік Аляксей Протас – у пачатку трэцяга перыяду віцяблянін зраўняў лічбы на табло, а потым прынёс сваёй камандзе перамогу ў авертайме. Усяго ў сёлетнім чэмпіянаце ў Аляксея 26 (11+15) ачкоў у 28 матчах. Таксама адбыўся паядынак “Каларада” і “Юты”. У склад каманды з Солт-Лейк-Сіці вярнуўся беларус Уладзіслаў Калячонак і адразу ж вызначыўся голам – абаронца закінуў “лавінам” у сярэдзіне другога перыяду, зрабіўшы лік 2:0 на карысць гасцей. Гульня ў выніку скончылася перамогай “Юты” 4:1. За 14 матчаў сезона ў НХЛ Калячонак набраў 5 (2+3) балаў. У яшчэ адным паядынку “Філадэльфія” абыграла “Дэтройт” з лікам 4:1. Трэцяй зоркай сустрэчы быў прызнаны беларускі галкіпер “лётчыкаў” Аляксей Коласаў, які здзейсніў 25 сэйваў. Гэтая перамога стала для брамніка чацвёртай у дзесяці матчах у НХЛ.

Беларускае Радыё Рацыя