BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шымановіч з лепшым вынікам выйшаў у паўфінал “палцінніка” брасам

У сталіцы Катара горадзе Доха працягваецца чэмпіянат свету па водных відах спорту, на якім у нейтральным статусе выступаюць беларускія спартоўцы. На папярэдняй стадыі ў ранішняй праграме з беларусаў прыняў удзел толькі Ілля Шымановіч: наш спартовец спаборнічаў на дыстанцыі 50 метраў брасам. Менчанін перамог у сваім адборавым заплыве, а паказаны ім вынік 26,66 секунды апынуўся найлепшым сярод усіх 57 атлетаў – з такім жа часам басейн пераадолеў і амерыканец Нік Фінк. Паўфіналы на “палцінніку” брасам, які не з’яўляецца алімпійскай дысцыплінай, адбудуцца ўвечары. Сёння на старт фіналу на дыстанцыі 100 метраў брасам у жанчын выйдзе наша Аліна Змушко, якая адабралася ў вырашальны заплыў з шостага месца.

Герасімаў выйшаў ў 1/8 фінала турніру ў Глазга

368-ы нумар рэйтынгу АТП беларус Ягор Герасімаў выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Глазга з прызавым фондам 36 900 еўра. У матчы 1/16 фіналу наш суайчыннік перайграў прадстаўніка Егіпта Махамеда Сафвата – 6:1, 7:6. У 1/8 фіналу Герасімаў заўтра будзе супернічаць з французам Мануэлем Гінарам.

«Тарпеда»-БелАЗ, БАТЭ, «Шахцёр», «Слуцк», «Арсенал», «Іслач» і «Нафтан» дапушчаны да ўдзелу ў Чэмпіянаце Беларусі-2024

У Доме футбола адбылося паседжанне камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ. На пасяджэнні былі разгледжаны заяўкі сямі футбольных клубаў: “Тарпеда-БелАЗ”, БАТЭ, “Шахцёр”, “Слуцк”, “Арсенал”, “Іслач” і “Нафтан”. Разгляд заявак гэтых клубаў быў адкладзены ў сувязі з адсутнасцю асобных дакументаў па фінансавых крытэрыях, нагадвае прэс-служба АБФФ. Па выніках пасяджэння камітэта ўсе сем футбольных клубаў дапушчаны да ўдзелу ў “чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі 2024 года”.

У Капенгагене і Лейпцыгу стартуе плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Пасля перапынку аднаўляюцца паядынкі галоўнага кантынентальнага клубнага турніру – стартуе плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У 1/8 фіналу дзейны пераможца Лігі чэмпіёнаў англійскі “Манчэстэр Сіці” згуляе на выездзе з футбалістамі дацкага “Капенгагена”. У другім матчы самы тытулаваны клуб Старога Свету мадрыдскі “Рэал” сустрэнецца ў гасцях з нямецкім “Лейпцыгам”.
У сераду барацьбу ў плэй-оф пачнуць яшчэ два фаварыты: чэмпіён Германіі мюнхенская “Баварыя” ў італьянскай сталіцы згуляе з рымскім “Лацыё”, а “Пары Сэн-Жэрмэн” у французскай сталіцы прыме іспанскі “Рэал Сасьедад”.

Зеліньскі ў найбліжэйшыя дні падпіша кантракт з «Інтэрам»

Паўабаронца «Напалі» Пётр Зеліньскі летам стане гульцом «Інтэра», паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана. Указана, што ў бліжэйшыя дні ён падпіша кантракт. Футбаліст ужо прайшоў медагляд. Паляк пяройдзе як вольны агент пасля завяршэння сезона. Раней стала вядома, што яго не ўключылі ў заяўку «Напалі» на Лігу чэмпіёнаў. Зеліньскі выступае за «Напалі» з лета 2016 года, калі яго за 16 мільёнаў еўра набылі ва «Удзінэзэ». Усяго правёў 356 матчаў за неапалітанскі клуб, забіў 50 мячоў і здзейсніў 46 асістаў.

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі на чэмпіянат свету па пляжным футболе

Апублікаваны склад зборнай Беларусі на чэмпіянат свету, які адбудзецца ў ААЭ і стартуе 14 лютага. У спіс, абраны Нікаласам Альварада ўвайшлі наступныя футбалісты: Брамнікі: Міхаіл Аўгустаў, Уладзімір Усціновіч; Палявыя гульцы: Вадзім Бокач, Ігар Брыштэль, Алег Гапон, Ягор Гарадзецкі, Арцемій Дрозд, Іван Канстанцінаў, Яўген Новікаў, Юрый Пятроўскі, Анатоль Рабко, Мікіта Чайкоўскі. Нагадаем, што зборная Беларусі згуляе на мундыялі супраць зборных Сенегала, Японіі і Калумбіі.

Адхіленьне хакейнай зборных Расеі і Беларусі ад міжнародных турніраў працягнулі яшчэ на год

Такое рашэньне прыняла Рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (ІІХФ). Беларусь застанецца без вялікага хакею найменьш да траўня 2025 году. «На падставе стараннага аналізу Рада ІІХФ прыйшла да высновы, што вяртаньне зборных Расеі і Беларусі ў спаборніцтвы ІІХФ пакуль небяспечнае», — гаворыцца ў паведамленьні міжнароднай федэрацыі. Такім чынам, дзве гэтыя зборныя не будуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету 2024/2025. Рашэнне будзе распаўсюджвацца і на зборную Беларусі на фінальны раўнд алімпійскай кваліфікацыі, які пройдзе ў жніўні.

Беларускае Радыё Рацыя