
Беластоцкая “Ягелонія” праводзіць вырашальныя матчы ў польскай Экстракласе. У гэтым сезоне каманда як ніколі блізкая да першага ў сваёй гісторыі чэмпіёнства.
У выпадку паразы ў сённяшнім матчы вроцлаўскага “Шлёнска” і паралельнай перамогі “Ягелоніі”, лёс залатых медалёў можа вырашыцца за тур да канца чэмпіянату на карысць апошніх.
Легенда беластоцкай “Ягелоніі” і ўсяго польскага футбола Томаш Франкоўскі заклікае заўзятараў і ў тым ліку з Беларусі, падтрымаць каманду ў вырашальных матчах:
– Думаю, што “Ягелонія” на добрай дарозе, каб упершыню стаць чэмпіёнам Польшчы. Найлепей гуляе ў Экстракалсе, мы гэта ведаем, але павінна яшчэ даказаць пасля сустрэчы ў Глівіцах. На матч прададзена каля 22 тысяч білетаў, усіх сардэчна запрашаю. На Рынку Касцюшкі праўдападобна будзе ўсталяваны вялікі экран. Таму запрашаю ўсіх жыхароў, у тым ліку з Беларусі, заўзець за “Ягелонію” з нашымі беластоцкімі заўзятарамі.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Сваю хатнюю гульню супраць радамскага “Радамяка” “Шлёнск” пачне сёння а 17:30. І сёння ж а 20-й гадзіне польскага часу беластоцкая “Ягелонія” згуляе ў Глівіцах з мясцовым “Пястам”.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






