BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп забараніў трансгендэрам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб забароне трансгендэрным спартсменкам ехаць на жаночыя спартыўныя спаборніцтвы.

“З гэтага часу жаночы спорт будзе толькі для жанчын. З гэтым указам вайна з жаночым спортам скончана”, – пракаментаваў Трамп сваё рашэнне і дадаў, што спартовыя ўлады ЗША будуць адмаўляць у візах трансгендэрным спартоўкам, піша Бі-бі-сі.

Хоць указ будзе распаўсюджвацца ў асноўным на школьных, універсітэцкіх і аматарскіх спаборніцтвах, аднак Трамп заявіў, што будзе дабівацца ад Міжнароднага алімпійскага камітэта змянення правілаў у адносінах да спартсменаў-трансгендэраў да пачатку Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе ў 2028 годзе.

“У апошнія гады многія адукацыйныя ўстановы і спартыўныя асацыяцыі дазволілі мужчынам спаборнічаць у жаночых відах спорту. Гэта зневажальна, несправядліва і небяспечна для жанчын і дзяўчынак і пазбаўляе іх роўных магчымасцей удзельнічаць і мець поспех у спаборніцкіх відах спорту”, – гаворыцца ва ўказе.